Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 17 Октябрь 2013 09:03

«АрхНавацыя-2013»

3 20 верасня да 10 кастрычнiкa ў межах «Беларускага apxiтэктурнага тыдня», прымеркаванага да Сусветнага дня apxiтэктуры, праведзены раённы конкурс дзіцячай творчасці «АрхНавацыя-2013». На конкурсе экспанавалася 14 работ з 8 школ раёна, сярод якіх 6 малюнкау i 8 фотаработ. Яны ацэньваліся журы ў чатырох узроставых катэгорыях у наммінацыях «Жывапіс», «Графіка» i «Мастацкі фотаздымак».

Вынікі конкурсу падведзены. У ліку тых, чые работы ўдастоіліся 1 месца — Ілья Брэдус, Дар’я Бяржаніна i Яна Алешанкова з Глушанскага ВПК, Андрэй Кашперка з Хімоўскага, Аляксей Шпак з Цялушскага ВПК (педагог А.Шпак) i навучэнка Цэнтра творчасці раёна Юлія Смарчок (педагог А.Смарчок).

2-е месца занялі работы: Раісы Алісеенка з Туголліцкай СШ (педагог А.Смарчок), Марыі Грыдзюшка з Туркоўскай (педагог С.Кузьміна), Івана Грыня з Каменскай, Аляксея Шпака з Цялушскага і Дзмітрыя Смарчка. Яшчэ адна работа Юліі Смарчок заняла 3 месца.

Конкурс «АрхНавацыя» праводзіўся з мэтай павышэння цікавасці да архітэктуры роднага краю, удасканалення грамадзянска-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення, папулярызацыі выяўленчай i дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Пераможцы раённай выставы «АрхНавацыя-2013» узнагароджваюцца дыпломамі Цэнтра творчасці раёна, a ix работы прымуць удзел у аднайменнай рэспубліканскай выставе, якая на працягу месяца — з 29 кастрычніка да 30 лістапада, будзе праводзіцца ў выставачнай зале Нацыянальнага Цэнтра мастацкай творчасці дзяцей i моладзі.

Цэнтр творчасці Бабруйскага раёна

Прочитано 1096 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.