Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 18 Октябрь 2018 08:54

17 кастрычніка на Бабруйшчыне вызначыліся з найлепшымі аратымі сельгасарганізацый

Па выніках раённага конкурсу прафесійнага майстэрства механізатараў «Араты-2018» у катэгорыі «Агрэгаты ў складзе энерганасычаных трактараў звыш 250 к.с.» 1-е месца падзялілі механізатары Андрэй Арэх з СВК «Гігант» і Мікалай Юшкевіч з філіяла «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік», 3-га ўдастоены механізатар ААТ «Неўскі-Агра» Аляксандр Кушавараў. 2-е месца засталося без уладальніка.

 

У катэгорыі «Агрэгаты ў складзе трактараў «Беларус-1221» да 150 к.с.» найбольшага майстэрства ў пракладанні барознаў дасягнуў Міхаіл Чарноў з «Гіганта». 2-е месца прысуджана Івану Канавалаву з ААТ «Міхалёўская Ніва», 3-е — механізатару «Харчавіка-Агра» Паўлу Юшкевічу.

 

Мерапрыемства, удзел у якім прыняў і саветнік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Барыс Клешчукевіч, было арганізавана пры ўдзеле філіяла «Харчавік-Агра». У склад судзейскай калегіі, якую ўзначаліла начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Жана Жукоўская, увашлі спецыялісты райсельгасхарчу і галоўныя спецыялісты сельгасарганізацый. Кожны з канкурсантаў атрымаў падарунак ад райкама прафсаюза работнікаў АПК — прадуктовыя наборы бабруйскіх прадпрыемстваў-перапрацоўшчыкаў сельгаспрадукцыі: ААТ «Харчавік-Агра», ВУП «Бабруйскмалако», ААТ «Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў», а пераможцы яшчэ вымпелы і лісты ўдзячнасці ад райкама прафсаюза і райвыканкама.

Падрабязнасці — у бліжэйшым нумары «раёнкі».

Прочитано 638 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.