Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Вторник, 25 Сентябрь 2018 13:31

Нарыхтоўвай бульбу ўвосень

Верасень і кастрычнік — месяцы, калі гараджане, дый вяскоўцы таксама, ва ўсю моц рыхтуюцца да зімы, папаўняюць запасы бульбы, гародніны ды садавіны. Для сельгасвытворцаў жа гэта месяцы актыўнага продажу сабранага ўраджаю. Дзеля апошняга выкарыстоўваюць і такую традыцыйную форму таварна-грашовага ўзаемадзеяння з насельніцтвам, як сельскагаспадарчыя кірмашы.

Сёлетні сезон сельгаскірмашоў стартаваў у раёне 8 верасня. Удзел у ім прынялі чатыры гаспадаркі: філіялы «Агракамбінат КХП» ААТ «Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў», «Варатынь» ААТ «БЗТДіА», а таксама акцыянерныя таварыствы «Аграмашсервіс» і «Неўскі-Агра». Месцам правядзення стаў міні-рынак па вуліцы Гарэліка ў Бабруйску, дзе гараджане мелі магчымасць набыць бульбу, зерне, зернесумясь, насенне траў, яблыка па невысокай цане, а таксама камбікорм для жывёлы ў асартыменце.

Удзел у кірмашах выхаднога дня на тэрыторыі Бабруйска, як паведамілі ў аддзеле эканомікі райвыканкама, мясцовыя сельгасарганізацыі прымаюць штотыдня. Запланаваны і кірмашы для вясковага насельніцтва. У прыватнасці, 6 кастрычніка набыць свежую прадукцыю ад сельгаспрадпрыемстваў Бабруйшчыны змогуць наведвальнікі раённага фестывалю «Глушанскі хутарок» у пас. Глуша.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 620 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.