Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 19 Сентябрь 2018 15:56

Не старэюць душой ветэраны і не стамляюцца тварыць прыгажосць

Падведзены вынікі традыцыйнага — сёлета праходзіў у шосты раз — раённага агляду-конкурсу «Лепшы ветэранскі падворак». Мерапрыемства праводзіцца ў мэтах добраўпарадкавання падворкаў вяскоўцаў, прыцягнення пажылых людзей да паляпшэння знешняга выгляду населеных пунктаў, а таксама ў мэтах захавання нацыянальнага каларыту, самабытнасці сельскага ладу жыцця.

Ініцыятарам і арганізатарам конкурсу з’яўляецца раённы Савет ветэранаў. «Апошняе пры садзеянні, вядома ж, сельвыканкамаў, — акцэнтуе ўвагу старшыня райсавета ветэранаў Яўгенія Доўнар. — Бо хто, як не ўлада на месцах, часцей сутыкаецца з вяскоўцамі, ведае гаспадарчы і творчы падыход жыхароў населеных пунктаў да добраўпарадкавання сваіх дамоў і калядамавой тэрыторыі».

Па яе словах, сёлета заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 10 членаў ветэранскіх «пярвічак». Усе яны, як і патрабуюць умовы мерапрыемства, пастаянна пражываюць на тэрыторыі раёна.

На працягу двух месяцаў — з 15 чэрвеня да 15 жніўня, спецыяльна створаная камісія рабіла агляд падворкаў, каб вызначыцца з найлепшымі. І ўжо сёння можна гаварыць пра пераможцаў.

Імі прызнаны Фёдар Аляксандравіч БЯЗРУЧКА (1-е месца), жыве ў пас. Глуша па вул. Юбілейнай у доме № 11, кв. 2; Валянціна Іванаўна АЎРАМЧЫК (2-е месца) з в. Ламбава Кавалёўскага сельсавета, пражывае ў доме № 2 па вул. Юбілейнай, а таксама Уладзімір Васільевіч ДУДАЛЬ (3-е месца), жыхар аг. Цялуша, рабочы філіяла «Харчавік­Агра» ААТ «Чырвоны харчавік», чый дом № 46 месціцца на вул. Школьнай аграгарадка. Усіх іх чакаюць каштоўныя падарункі.

«Сёння пра чысціню і парадак дбае ўся краіна, — разважае Яўгенія Доўнар. — Добраўпарадкоўваць малую радзіму заклікае грамадзян Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. І хіба можам мы, ветэраны, заставацца ў баку ад гэтых спраў? Зразумела ж, не. Яшчэ і моладзі прыклад пакажам! Дый хочацца пасадзейнічаць нашаму раёну, дзе ў накірунку добраўпарадкавання вядзецца шырокі спектр работ, і зрабіць нашу Бабруйшчыну яшчэ больш утульнай і прывабнай».

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 575 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.