Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 19 Сентябрь 2018 12:40

Сяўба азімых зерневых, збор яблыкаў... Чым яшчэ займаюцца ў гаспадарках раёна

З першачарговых клопатаў — сяўба азімых зерневых культур, у тым ліку на зялёны корм жывёле. Пасеяна трэць ад запланаваных плошчаў.

Усе гаспадаркі, за выключэннем СВК «Гігант» і ААТ «Стасеўка», заняты нарыхтоўкай кукурузнага сіласу. У філіялах «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік» і «Агракамбінат КХП» ААТ «Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў» кукурузу ўбіраюць таксама на зерне. Уключаюцца ў дадзены від работ і ў філіяле «Варатынь» ААТ «БЗТДіА».

Працягваецца капанне бульбы. З 744 га плошчаў (500 га — у «Гіганце») выкапана, па апошніх дадзеных, 280 га (пераважная частка ў «Гіганце») пры сярэдняй ураджайнасці клубняў 170-180 ц/га.

Амаль на трэць убраны цукровыя буракі, і гэтая работа працягваецца. Адначасова з капаннем салодкіх караняплодаў гаспадаркі займаюцца іх вывазкай да перапрацоўшчыкаў.

У мэтах папаўнення насеннага фонду на будучы год у раёне працягваецца ўборка насеннікаў мнагалетняй травы, у асноўным — канюшыны.

Не выпадае з-пад увагі аграрыяў догляд раслін. На пасевах азімага рапсу, надвор’е якім садзейнічае, з’явілася пустазелле, таму многія ўключыліся ў барацьбу з ім. На 1020 га з 2570 занятых пад азімы рапс хімпраполкі ўжо праведзены. У планах і апрацоўкі пасеваў супраць шкоднікаў.

У акцыянерных таварыствах «Неўскі-Агра» і «Міхалёўская Ніва» займаюцца зборам яблыка.

Прочитано 601 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.