Але гэта ў цэлым па раёне. Калі ж аналізаваць у разрэзе гаспадарак, то ў трох сельгасарганізацыях: філіяле «Варатынь» РУП «БЗТДіА», СВК «Калгас імя А. Неўскага» і СВК «Стасеўка», з планам сяўбы цалкам справіліся. Практычна завершана сяўба ў СВК «Гігант», пасеяна 98 працэнтаў ад плану. У ААТ «Аграмашсервіс» азімымі зерневымі засеяна 83 працэнты ад неабходнага. 70 і болей працэнтаў — у філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік» і ў ААТ «Саўгас «Кісялевічы». Да гэтай лічбы набліжаюцца аграрыі ЗАТ «Птушкафабрыка Вішнёўка». Ніжэйшымі тэмпамі сяўба вядзецца ў СВК «Калгас імя Дзяржынскага» і ААТ «Агракамбінат Бабруйскі», дзе адпаведна пасеяна 41 і 32 працэнты.
Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»