Мэта мерапрыемства — падрыхтаваць удзельнікаў, якія б у экстрэмальных сітуацыях маглі дапамагчы з арганізацыяй аховы людзей на іх прадпрыемствах на выпадак надзвычайных сітуацый.
Санітарныя дружыны дэманстравалі свае веды і ўменні па аказанні чалавеку, да прыкладу, першай дапамогі падчас хімічнага заражэння, правільнай перавязцы і бяспечнай транспарціроўцы хворага, пажарныя дружыны спаборнічалі ў двух відах — пажарнай эстафеце і баявым разгортванні.




