Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 28 Май 2018 10:22

У «Харчавіку-Агра» прыступілі да касавіцы

Касьбой травы займаюцца з панядзелка і на працягу вось ужо 5 дзён закладваюць зялёную масу ў траншэі для працяглага захавання. «З першага ўкосу нам трэба нарыхтаваць прыкладна 7 тысяч тон сенажу і 500 тон сена, альбо 15 ц. к. адз. на ўмоўную галаву жывёлы», — дзеліцца планамі на сёлетнюю корманарыхтоўку галоўны аграном Валянціна Якаўлеўна Масолава. — З другога ўкосу разлічваем пакласці 9 тысяч тон сіласу«. Задача, па словах галоўнага спецыяліста, не новая: прыкладна ў такіх аб’ёмах калектыў рыхтаваў травяны корм на мінулую зімоўку. Пры гэтым леташняга аказалася з лішкам, нявыкарыстаная частка знойдзе прымяненне ў новым сезоне.

Касьбой травы ў гаспадарцы займаюцца тры касілкі, якімі кіруюць вопытныя і адказ­ныя механізатары Аляксандр Віктаравіч Ступень, Ігар Аляксандравіч Шынкаронак і Павел Уладзіміравіч Юшкевіч. У чацвер гэтая работа вялася ля Савічаў і ля в. Ступяні, дзе, зрэшты, закладвалася другая па ліку сянажная траншэя. «Тэхніка для ўборачнай кампаніі маецца, — заўважае галоўны аграном, — аднак патрабуе аднаўлення. Адзін з КЗРаў не толькі не новы, але і дастаткова «выпрацаваны»: на працягу зімы 2014 года, калі былі праблемы з кормам, быў задзейнічаны на здрабненні сена, у тым ліку з няўдобіц, саломы. Нагрузка на яго была вялікая, таму добра б было падстрахавацца новым». Гэтая задача, як нам паведамілі, у стадыі вырашэння — дзякуючы галаўному прадпрыемству ўжо ў гэтую кампанію ў гаспадарцы можа з’явіцца новы корманарыхтоўчы камбайн.

 

На перавозцы зялёнай масы на гэтую пару задзейнічана 6 адзінак тэхнікі — чатыры МАЗы і два трактары. Трамбуюць сянажныя траншэі «Кіраўцам» і «Амкадорам». За работай на апошнім мы засталі Алега Анатольевіча Акушэвіча. Недасведчанаму можа падацца, што справа трамбоўшчыка нескладаная. Насамрэч — і складаная, і адказная: ад якасці трамбоўкі напрамую залежыць якасць будучага корму. Неабходны і іншыя складаючыя — своечасовая касьба траў, правільна падрыхтаваная траншэя, тэхналагічна вызначаныя нормы кансервантаў. Усяго гэтага ў філіяле «Харчавік-Агра» прытрымліваюцца, бо разумеюць — вынікі жывёлагадоўлі, а значыць, і дабрабыт калектыву закладваюцца менавіта ў гэтыя дні.

 

Між тым, за корманарыхтоўкай не забываюцца ў філіяле і на догляд пасеваў. «У дадзеным плане ўжо зрабілі даволі шмат, — адзначае Валянціна Масолава, — усё неабходнае для гэтага ў гаспадарцы маецца». Высокая забяспечанасць сёлета мінеральнымі ўгнаеннямі: азотам і каліем — пад поўную патрэбу, фосфарам — на 60 працэнтаў. «Ёсць усё — у час пасеялі, у час падкармілі, апрацавалі, не хапае толькі дожджыкаў, якія для нашай пясчанай глебы надзвычай патрэбныя», — з сумам заўважае галоўны аграном, пазіраючы ў зацягнутае хмарамі неба.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 489 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.