Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 23 Май 2018 10:54

Аднаўленне статку — галоўнае пытанне нарады

Раённая нарада па пытаннях аднаўлення статку буйной рагатай жывёлы — выніках за красавік-май сёлетняга года, з удзелам спецыялістаў аблсельгасхарчу прайшла ў аўторак на гэтым тыдні. Яе ўдзельнікамі сталі кіраўнікі і галоўныя заатэхнікі сельгасарганізацый, заатэхнікі-селекцыянеры, галоўныя ветэрынарныя ўрачы, загадчыкі малочна-таварных фермаў і комплексаў, урачы-гінеколагі, тэхнікі-асемянатары гаспадарак. Узначаліў нараду першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Кісялёў.

Падобныя вытворчыя сустрэчы, як адзначыў Аляксандр Васільевіч, праводзяцца штоквартальна. «Падводзім вынікі за папярэднія месяцы — як спрацавалі па асемяненні, па атрыманні прыплоду буйной рагатай жывёлы. Дзелімся станоўчым вопытам, вырашаем праблемныя пытанні, шукаем шляхі іх вырашэння, што дае магчымасць зразумець і свае памылкі, і на памылках іншых папярэдзіць іх у сябе», — удакладніў ён.

Аналізуючы цяперашнюю сітуацыю з аднаўленнем статку ў раёне, у прыватнасці, атрыманнем прыплоду буйной рагатай жывёлы, першы намеснік начальніка райсельгасхарчу адзначыў, што за студзень-красавік пры заданні 3 338 галоў атрымана

3 294 (99% ад задання). А ўжо за красавік значна прыраслі: пры заданні 812 галоў атрымана 862 (106%). Красавіцкае заданне не выканалі ў ААТ «Стасеўка» (80%), СВК «Гігант» (90%), філіял «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» (82%), ААТ «Неўскі-Агра» (86%), перавыканалі — у філіяле «Агракамбінат КХП» ААТ «Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў» (146%), Бабруйскім ААТ «Аграмашсервіс» (126%), філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік» (108%).

Што датычыцца задання па асемяненні БРЖ, то яно па выніках студзеня-красавіка ў раёне выканана на 104% — пры плане асемяніць 4 951 жывёлу асемянілі 5 162. Непасрэдна за красавік гэтае заданне выканана на 101%. Унёсак у агульную справу зноў жа, як было адзначана, няроўны: калі 5 гаспадарак заданне перавыканалі, то 4 — не выканалі.

Прочитано 433 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.