Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 21 Май 2018 09:19

У гаспадарках сеюць, аруць, косяць

Веснавыя палявыя работы ў сельгасарганізацыях працягваюцца.

У філіяле «Агракамбінат КХП» ААТ «Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў», як паведаміў выконваючы абавязкі галоўнага агранома Сяргей Гаўрыленка, працягваюць сеяць кукурузу (пасеяна 900 з 1500 га), адначасова займаюцца падрыхтоўкай глебы (унясеннем арганікі, ворывам) пад сяўбу, хімапрацоўкай пасеваў азімага рапсу ад шкоднікаў.

Сеюць кукурузу таксама і ў СВК «Гігант». Акрамя таго, у гаспадарцы абганяюць бульбу, займаюцца доглядам пасеваў, рыхтуюцца да корманарыхтоўкі, час якой, па словах галоўнага агранома Уладзіміра Залужнага, надыйшоў.

Ачысткай і пабелкай сянажных траншэй, падрыхтоўкай тэхнікі да новай сельскагаспадарчай кампаніі займаюцца, як адзначыла галоўны эканаміст Марыя Малькова, і ў ААТ «Міхалёўская Ніва». Плюс да гэтага вось ужо каторы дзень тут сеюць кукурузу, займаюцца касьбой травы на корм жывёле.

У філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік», па словах галоўнага агранома Валянціны Масолавай, пасяўныя работы завершаны, праведзены неабходныя на гэтую пару мерапрыемствы па доглядзе пасеваў. У нядзелю гаспадарка плануе ўключыцца ў корманарыхтоўку, якую пачнуць з кулісных пасеваў.

Прочитано 459 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.