«Надвор’е дазволіла выгнаць жывёлу на пашу, — адзначыў першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандр Кісялёў. — Пры гэтым павінны быць прадугледжаны ўсе важныя моманты пераводу, пачынаючы ад харчавання — прысутнасці ў рацыёне грубых кармоў, дастатковай колькасці вады, павышанай — солі, неабходных макраэлементаў і мінеральных дабавак, — да апрацоўкі скаціны, засцярогі яе ад гнусу і кляшчоў. Апошнія, з-за адносна мяккай зімы, дэманструюць павышаную актыўнасць. Абмяркоўваліся і такія пытанні, як аб’ём гурта на выпасе, велічыня прагону жывёлы, памер клетак для яе ўтрымання. Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанню выяўлення жывёлы ў ахвоце і іншых, з ім звязаных даплаты работнікам за выяўленне, празрыстасці расцэнак для налічэння заробку. У адносінах маладняку буйной рагатай жывёлы рэкамендавана прадугледзець матэрыяльную адказнасць людзей, якія ажыццяўляюць догляд, іх працу аплачваць строга ў адпаведнасці з атрыманымі за месяц прывагамі.
«Летне-пашавы перыяд — гэта не толькі больш танныя кармы, — адзначыў Аляксандр Кісялёў, — але іх дастатак, для асобных — рашэнне праблемы дэфіцыту корму». На той жа МТК Плёсы, па яго словах, за два тыдні (з 19 па 30 красавіка), што жывёла знаходзіцца на выпасе, вытворчасць малака павялічылася з 1 450 да 2 250 кг за суткі.
І калі па выніках красавіка вытворчасць малака ў раёне, у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года, склалася на ўзроўні 96%, то па выніках мая — ёсць усе падставы меркаваць — павінна пераўзыйсці леташні паказчык.
Зрэшты, па стане на сераду практычна ўвесь дойны статак з таго, што планавалі, ужо на выпасе. Выключэнне, як адзначылі ў райсельгасхарчы, складае жывёла філіяла «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік», дзе запасы корму дазваляюць падняцца пашы вышэй, і часткова — СВК «Гігант».