Па стану на раніцу 20.09.2013г., як паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, у гаспадарках працягваецца ўборка бульбы. З плошчаў, якія сёлета адведзены пад культуру, убрана палова, накапана болей 15 тысяч тон клубняў. Дзве сельгасарганізацыі прыступілі да ўборкі кукурузы на зерне. Астатнія плануюць уключыцца ў гэты від работ на працягу тыдня. Пакуль убрана 2 працэнты плошчаў пры сярэдняй ураджайнасці 88 ц/га.
Таксама ў раёне вядзецца ўборка цукровых буракоў. З 50 га, якія ўбраны, накапана каля 2500 тон клубняў, ураджайнасць у межах 460-480 ц/га.
Каб забяспечыць пагалоўе жывёлы кормам, ва ўсіх сельгасарганізацыях актыўна нарыхтоўваецца кукурузны сілас.
Працягваецца сяўба азімых зерневых культур, пасеяна палова ад запланаваных плошчаў. Пры гэтым аграрыі СВК «Гігант» практычна завяршылі сяўбу, болей за палову пасеяна ў філіялах «Варатынь» РУП «БЗТДіА» і «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік» і СВК «Калгас імя А. Неўскага». Аптымальныя для сяўбы тэрміны, як паведамілі ў райсельгасхарчы, падыходзяць да заканчэння.
Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»