Адначасова гаспадаркі вядуць завозку насення эліты зерневых, рыхтуюцца да падсейвання канюшыны. Працягваюць назапашваць мінеральныя ўгнаенні. Забяспечанасць імі, па словах начальніка Бабруйскага філіяла Магілёўскай АПВСХ Алесі Селіванавай, складае ў цэлым па раёне 15%, у тым ліку азотнымі — 23%, фосфарнымі — 9%, калійнымі — 11%. Пры гэтым у радзе гаспадарак сітуацыя выглядае дастаткова прывабліва — забяспечанасць азотам філіяла «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік» складае 95% да веснавой патрэбы, ЗАТ «Птушкафабрыка Вішнёўка» — 87%.