Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Вторник, 06 Март 2018 09:35

На рахунку гаспадаркі не адна працоўная перамога

Ураджайным стаў 2017 год для філіяла «Варатынь» ААТ «БЗТДіА». На рахунку гаспадаркі па яго выніках не адна працоўная перамога. Сельгаспрадпрыемства прызнана пераможцам раённага спаборніцтва ў намінацыях «За лепшыя вынікі вытворча-эканамічнай дзейнасці», «За эфектыўнае выкарыстанне сельскагаспадарчых угоддзяў», «За павелічэнне вытворчасці і нарыхтовак мяса», «За павелічэнне вытворчасці і нарыхтовак малака». 2-га месца калектыў удастоены «За павелічэнне вытворчасці зерня» і «За павелічэнне вытворчасці рапсу».

Між тым у сваіх эмоцыях адносна шматлікіх перамог кіраўнік філіяла Уладзімір Віктаравіч Давыдзенка дастаткова стрыманы, маўляў, дык і праца за гэтым агромністая. І зроблена сапраўды шмат. Запрацавалі, не без падтрымкі галаўнога прадпрыемства, новыя і адрэканструяваныя аб’екты жывёлагадоўлі: прафілакторый для маладняку на МТФ Варатынь, хлеў для цялушак на МТФ Коўрын, радзільнае аддзяленне малочна-таварнага комплексу. Вялікая работа вялася і вядзецца ў дачыненні прымянення тэхналогій на вытворчасці, як у жывёлагадоўлі, так і раслінаводстве. Дзякуючы гэтаму, а таксама зладжанай рабоце ўсяго калектыву, выручка ад рэалізацыі сельгаспрадукцыі павялічылася на 152% да мінулага года. Вытвор­часць малака вырасла на 127% (надаілі за год 5 758 т), рэалізацыя — на 130% (5 217 т), таварнасць склала 90,6%. Павялічылі на 105% малочны статак, на сёння ў ім налічваецца 1 349 рагуль. У цэлым пагалоўе буйной рагатай жывёлы — на 109% , на пачатак студзеня яно склала 3 643 галавы. За год на карову, у сярэднім па гаспадарцы, надаілі 4 330 кг, прыбавіўшы на кожную 837 кг. А на МТФ Варатынь — 5 013 кг (114% да мінулага года).

Што датычыцца жывёлагадоўлі, то тут таксама папрацавалі нядрэнна. Сярод шэрагу мерапрыемстваў, якія пасадзейнічалі станоўчаму выніку, Уладзімір Давыдзенка называе ў тым ліку сарціроўку пагалоўя на ферме в. Аўсімавічы пасля пераводу часткі жывёлы ў адрэканструяваны хлеў Коўрына. У выніку сярэднесутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы па гаспадарцы за 12 месяцаў склалі 648 г, а на МТК Данілаў Мост — 734 г.

Каб заахвоціць жывёлаводаў не толькі да павелічэння вытворчасці працы, але і да паляпшэння якасці малака, у мінулым годзе ў філіяле ўкаранілі дадатковыя стымулы — цяпер заробак аператарам машыннага даення налічваюць не за фізічную вагу прададзенага малака, а за заліковую (дадатковыя даплаты складаюць да 30%). Адпаведныя ўмовы стымулявання распрацаваны і для іншых катэгорый работнікаў. Лепшых працаўнікоў імкнуцца аддзячыць і падчас Дня работнікаў сельскай гаспадаркі, і падчас справаздачнага сходу па выніках года.

Не падвяло, па словах кіраўніка філіяла, і раслінаводства. Вытворчасць зерня ў 2017 годзе за кошт павелічэння пасяўных плошчаў і ўраджайнасці (33,1 ц/га, 102% да папярэдняга года) склала 4 000 т. Значна парадаваў рапс, ураджайнасць якога вырасла болей чым у 5 разоў і склала 29,4 ц/га — намалацілі 456 т масланасення.

Гаворачы пра задачы на сёлетні год, Уладзімір Давыдзенка адзначае, што яны не новыя — нарошчванне аб’ёмаў сельскагаспадарчай прадукцыі, павелічэнне эфектыўнасці працы, заробнай платы работнікаў, і патэнцыял для гэтага маецца. Працягнецца будаўніцтва. І хоць планы не такія амбіцыйныя, як у мінулым годзе, але папрацаваць прыдзецца. Пасля зімы, як заўважае кіраўнік, у гаспадарцы возьмуцца за выгульныя пляцоўкі да радзільнага аддзялення. У сувязі з закрыццём свінафермы яе хлявы будуць рэканструяваны пад утрыманне буйной рагатай жывёлы. На Варатынскай ферме плануюць зрабіць выгульныя пляцоўкі для нецеляў. Тут жа на Варатыні для фермы і комплекса, пагалоўе якіх складае амаль трэць ад агульнага, збіраюцца пабудаваць сянажныя траншэі. З больш дробнага, але не меней патрэбнага — падсыпка пад’язных шляхоў да ферм.

Прочитано 715 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.