Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 02 Март 2018 16:31

Паміж Бабруйскім раёнам і горадам Вулканешты падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве

Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Бабруйскім раёнам і г. Вулканешты аўтаномна-тэрытарыяльнага стварэння Гагаузія (Рэспубліка Малдова) падпісалі сёння старшыня Бабруйскага райвыканкама Павел Найдзён і прымар г. Вулканешты Віктар Петрыоглу.

Пагадненне падпісана дзеля ўмацавання сяброўскіх сувязяў, якія маюцца, паміж народамі Рэспублікі Малдова і Рэспублікі Беларусь, устанаўлення і ўмацавання прамых сувязяў паміж суб’ектамі гаспадарчай дзейнасці, з намерам развіцця доўгатэрміновых эканамічных, навукова-тэхнічных і культурных, дзелавых і гандлёвых сувязяў на падставе ўзаемнай зацікаўленасці.

Бакі будуць накіроўваць намаганні на забеспячэнне ўзаемавыгадных умоў для сумеснай прадпрымальніцкай, камерцыйнай і іншай дзейнасці прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў любых форм уласнасці, дзеля максімальнага выкарыстання іх магчымасцяў.

У знак павагі і далейшага плённага супрацоўніцтва Павел Найдзён і Віктар Петрыоглу абмяняліся сувенірамі на памяць. Дэлегацыі Малдовы была прапанавана экскурсія па Бабруйшчыне. У суботу госці прымуць удзел ва ўрачыстасці, прысвечанай падвядзенню вынікаў спаборніцтва сярод працоўных калектываў Бабруйскага раёна за 2017 год.

Прочитано 631 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.