Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 21 Февраль 2018 09:32

У гаспадарках рыхтуюцца да сяўбы

Да надыходу каляндарнай вясны меней двух тыдняў. Незалежна ад таго, супадзе яна з «прыроднай» ці не, аграрыі разумеюць — трэба быць падрыхтаванымі. Гэтым часам, як заўважыла начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Жана Жукоўская, ва ўсіх гаспадарках займаюцца вывазкай на палі арганікі, каб увесну адразу ўзяцца за яе ўнясенне ў глебу і не прамарудзіць з сяўбой.

Хоць і невысокімі тэмпамі, але ж набываюцца мінеральныя ўгнаенні пад яравую сяўбу, у асноўным азот. Забяспечанасць раёна складае пакуль толькі 11% (СВК «Гігант» — 25% ад патрэбы, філіял «Харчавік-Агра» — 36%, ЗАТ «Птушкафабрыка «Вішнёўка» — 87%), і гэтая работа працягваецца. Што датычыцца насення зерневых і зернебабовых культур, то яно да сяўбы падрыхтавана.

Наперадзе — набыццё эліты, у тым ліку ў СВК «Гігант», а таксама закупка пасяўнога матэрыялу кукурузы на зерне і зялёны корм, цукровых буракоў, гародніны. У стадыі завяршэння ачыстка насення мнагалетніх траў, у прыватнасці, канюшыны. Гаспадаркам, дзе маюцца сады, самы час, як адзначылі ў райсельгасхарчы, заняцца абрэзкай дрэўцаў.

http://www.tribunapracy.by

Прочитано 694 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.