Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Вторник, 10 Сентябрь 2013 09:01

Пачалася сяўба азімай пшаніцы

Наступнай плануецца пасеяць азімы трыцікале, затым — азімае жыта. Насенне, якое для гэтых мэт у гаспадарках маецца, цалкам падрыхтавана, яшчэ частка яго будзе закуплена. Вобласцю выдзелена элітнае насенне азімых зерневых культур. Плануецца набыць 55 тон пшаніцы, 105 — трыцікале і 65 тон элітнага насення азімага жыта. Пшаніцы гэтым часам ужо набываецца.

Акрамя таго, гаспадаркі прыступаюць да ўборкі караняплодаў, убіраюць кармавыя з іх. У асобных сельгасарганізацыях, у тым ліку СВК «Гігант», пачалі капаць бульбу. Гаварыць пра ўраджайнасць «другога хлеба» беларусаў пакуль рана: убіраюцца раннія, меней ураджайныя, гатункі. Але ўжо і на сёння ў тым жа «Гіганце» з аднаго круга бяруць 435 цэнтнераў бульбы, у СВК «Калгас імя А. Неўскага» — 300. У сярэднім паказчыкі нядрэнныя.

Рыхтуюцца ў сельгасарганізацыях і да ўборкі цукровых буракоў. Практычна ва ўсіх вядзецца нарыхтоўка кукурузнага сіласу. Апошняга, у цэлым па раёне, нарыхтавана каля 30 тыс тон, або пятая частка ад плану. У СВК «Гігант» ужо ўбралі грэчку. Да ўборкі гэтай культуры прыступаюць таксама ў БТАА «Амега-Люкс», у хуткім часе прыступяць у ААТ «Саўгас Кісялевічы» і бабруйскім ААТ «Аграмашсервіс».

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 1289 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.