Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 17 Январь 2018 08:37

Прайшлі пасяджэнні дзвюх выбарчых камісій

Сёння ў райвыканкаме прайшло пасяджэнне Бабруйскай раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў 28 склікання. Удзел у яе рабоце прынялі член Магілёўскай абласной выбарчай камісіі Аляксандр Навумчык, намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама Таццяна Варанко. У якасці назіральніка прысутнічаў Яўген Чапурышкін — прадстаўнік рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб’яднання “Беларускі Хельсінскі камітэт”.

На павестцы дня стаяла 4 пытанні — аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты, аб бюлетэні па выбарах дэпутата, аб спосабе інфармавання выбаршчыкаў пра даходы і маёмасць кандыдатаў у дэпутаты і правядзенні жараб’ёўкі па размеркаванні эфірнага часу паміж кандыдатамі ў дэпутаты для выступу ў эфіры радыёстанцыі “Радыё Магілёў”.

Рашэннем камісіі кандыдатамі ў дэпутаты раённага Савета дэпутатаў новага склікання зарэгістраваны 72 чалавекі. Тым з іх, хто прысутнічаў, былі ўручаны адпаведныя пасведчанні. Таксама камісія прыняла рашэнне інфармаваць выбаршчыкаў пра даходы і маёмасць кандыдатаў у дэпутаты праз Бабруйскую раённую газету. Правяла жараб’ёўку па размеркаванні эфірнага часу паміж кандыдатамі ў дэпутаты для 3-хвіліннага выступу ў эфіры радыёстанцыі “Радыё Магілёў” 5 лютага.

***

Аналагічныя пытанні абмеркавалі ў гэты дзень і члены акружной выбарчай камісіі Бабруйскай сельскай выбарчай акругі №2. На пасяджэнні прысутнічалі Аляксандр Навумчык, Таццяна Варанко, у якасці назіральніка — Валерыя Тарасава ад грамадскай арганізацыі “Белая Русь”.

У адпаведнасці з рашэннем камісіі, кандыдатамі ў дэпутаты Магілёўскага аблсавета дэпутатаў па Бабруйскай сельскай выбарчай акрузе №2 зарэгістраваны Андрэй Мікалаевіч Цвірко, дырэктар ДЛГУ “Бабруйскі лясгас”, і Дзяніс Мікалаевіч Прышчэпа — дырэктар ПГУП “Белгандальптушка”. Кожнаму з іх выдадзена пасведчанне кандыдата ў дэпутаты і, у адпаведнасці з праведзенай жараб’ёўкай, вылучаны час (22 студзеня) для выступу ў эфіры радыёстанцыі “Радыё Магілёў” .

tribunapracy.by







Прочитано 1268 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.