Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 15 Ноябрь 2017 15:54

Ігар Кананчук правёў прыём грамадзян

З жыхарамі Варатынскага сельсавета ў памяшканні мясцовага сельвыканкама 13 лістапада сустрэўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Паўлавіч Кананчук. Жадаючых выказаць дэпутату набалелае і заручыцца яго падтрымкай у вырашэнні сваіх праблем, аказалася нямала.

У прыватнасці, адзін з выбаршчыкаў звярнуўся да парламентарыя з просьбай пасадзейнічаць у правядзенні службовай праверкі дзейнасці адказнай асобы на прадмет яе адпаведнасці нормам заканадаўства. Яго ўласныя спробы зрабіць гэта не прывялі да станоўчага выніку. Праблема, з якой прыйшлі дзве мясцовыя жыхаркі, балючай аказалася для многіх варатынцаў. Каб цывільна патрапіць на чыгуначны прыпынак, жыхарам аграгарадка неабходна ісці ў абыход населенага пункта немалую адлегласць. Апошняе выклікае нязручнасці, бо значная частка варатынцаў — людзі пажылога ўзросту з шэрагам, як тое бывае, захворванняў. Вырашэнне гэтай праблемы яны бачаць у аднаўленні былой дарогі наўпрасткі, тым болей што ёй жа (цяпер на месцы дарогі поле філіяла) у асноўным і карыстаюцца. Яшчэ адна просьба да дэпутата датычылася газіфікацыі Варатыні. Прыродны газ у аграгарадок праведзены, аднак скарыстаць гэтую даброту жыхары двух шматкватэрных дамоў не могуць: не ўсе кватэры прыватызаваныя. Аргументы газаўшчыкоў, па словах жанчын, можа і кампетэнтныя, аднак не павінны стаць перашкодай у іх жаданні мець сучасную паслугу. Праблема яшчэ аднаго жыхара Варатыні зноў жа аказалася агульнай — адсутнасць графіку дастаўкі газавых балонаў работнікамі Бабруйскага РВУ газавай гаспадаркі. Каб замяніць балон на новы, патрабуецца прысутнасць гаспадара дома. Аднак дакладны час, калі гэта будзе зроблена, газаўшчыкі не паведамляюць. І замест гадзіны-двух на чаканне, іншым разам (некаторыя вымушаны адпрошвацца з работы), даводзіцца траціць цэлы дзень.

Добра разумеючы, што выбаршчыкі, часцей за ўсё, ідуць да дэпутата як да апошняй надзеі ў сваіх шуканнях, Ігар Паўлавіч уважліва выслухаў кожнага наведвальніка, паабяцаў дасканала разабрацца ў праблемах і пасадзейнічаць, па магчымасці, іх вырашэнню. У гэтых мэтах дэпутат сустрэўся з дырэктарам філіяла «Варатынь» РУП «БЗТДіА» Уладзімірам Давыдзенка. Пабываў таксама ў мясцовай школе, дзе даў высокую ацэнку стану пабудовы, напоўненасці вучэбных класаў, дагледжанасці школьнай тэрыторыі, пацікавіўся праблемамі і творчымі планамі вучняў і настаўнікаў.

Прочитано 562 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.