Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 25 Октябрь 2017 16:35

У гаспадарках пачалі чысціць насенне

Прыкладна 40% ад агульнага аб’ёму ўжо ачышчана. Насеннага матэрыялу пад яравую сяўбу, як паведаміла начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Жана Жукоўская, засыпана дастаткова, цяпер задача аграрыяў — якасна яго пачысціць.

Працягваецца ўборка кукурузы на зерне. Са 146 га, якія ўбраны, намалочана 1060 т зерня пры сярэдняй ураджайнасці 73 ц/га. У СВК «Гігант», дзе на гэтыя мэты плануюць убраць 250 га, — 95 ц/га.

Завяршаецца ўборка цукровых буракоў. Прычым, у ААТ «Міхалёўская Ніва» — адной з двух гаспадарак, дзе вырошчваюць культуру, салодкія караняплоды ўбралі цалкам, іх ураджайнасць склала 270 ц/га. У ААТ «Неўскі-Агра», дзе пакуль убіраюць, з аднаго круга бяруць па 245 ц.

Не спыняюцца работы па нарыхтоўцы кукурузнага сіласу, за кошт якога ў гаспадарках плануюць «дабраць» аб’ёмы травянога корму на зімне-стойлавы перыяд. Сярэдняя ўраджайнасць кукурузы на гэтыя мэты — 230 ц/га. Сіласу ў цэлым па раёне нарыхтавана 81 тыс. тон з 103 неабходных, альбо 78% ад плану. Зрэшты, на ўмоўную галаву жывёлы ў цэлым па раёне нарыхтавана 22,9 ц к. адз. Найвышэйшы паказчык яго ў філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік» — 30 ц к. адз. З улікам таго, што ў гаспадарцы засталіся мінулагоднія прыпасы, харчовая бяспека жывёлы тут забяспечана. Другі па велічыні паказчык — у Бабруйскім ААТ «Аграмашсервіс» (26,5 ц к. адз.), трэці (25,8 ц к. адз.) — у ААТ «Неўскі-Агра».

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 625 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.