Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 11 Октябрь 2017 16:33

Пачалася ўборка кукурузы на зерне

У філіяле «Агракамбінат КХП» ААТ «Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў» прыступілі да ўборкі кукурузы на зерне. Пад культуру на гэтыя мэты ў гаспадарцы занята 100 га. У цэлым жа па раёне кукуруза на зерне будзе ўбрана з плошчы ў 600 га. Найбольшыя аб’ёмы — 250 га — у СВК «Гігант». Акрамя вышэйзгаданых гаспадарак, дадзены від работ прадугледжаны ў акцыянерных таварыствах «Міхалёўская Ніва», «Неўскі-Агра», «Аграмашсервіс».

Таксама ў гаспадарках працягваюць займацца ўборкай бульбы і цукровых буракоў, вывозяць на палі арганіку, вядуць ворыўныя работы — падымаюць зябліва пад веснавую сяўбу. У ТАА «ВЕОМ» завяршаюць уборку гародніны.

І, вядома ж, адзін з асноўных клопатаў сельгасвытворцаў на гэтую пару — нарыхтоўка корму на зіму, у прыватнасці, кукурузнага сіласу. Як паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання, палова кукурузнага кліна на гэтыя мэты ўжо ўбрана. У цэлым па раёне травянога корму на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 20 ц к. адз., і гэтая работа працягваецца.

Прочитано 620 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.