Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Вторник, 15 Август 2017 09:10

Першым у раёне ўборку зерневых завяршыў філіял «Харчавік-Агра»

Мінулыя выхадныя дні сталі завяршаючым акордам уборачная кампаніі-2017 для механізатараў філіяла «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны Харчавік». Віншуючы з гэтай падзеяй кіраўніка прадпрыемства Міхаіла Стрыжэўскага, мы пацікавіліся, якім быў гэты сезон для калектыву гаспадаркі.

— Хаця разлічвалі на большае, паказчыкі ўвогуле нядрэнныя. Намалот зерневых склаў 3202 тоны, ураджайнасць — 36 цэнтнераў з гектара. Хлеб сабраны з плошчы ў 900 гектараў плюс 189 га рапсу, якога намалочана 457 тон.

— Што, на ваш погляд, можна лічыць асноўнымі фактарамі поспеху?

— Два галоўныя фактары — правільная арганізацыя працы і гатоўнасць тэхнікі. Трэцяе — майстэрства нашых камбайнераў. Усе асноўныя механізатары — з вопытам, высокакваліфікаваныя, не першы год на ўборцы ўраджаю. І чацвёртае — камбайны на полі працавалі без лішніх рухаў, так званым чаўночным метадам. І, зразумела, — пастаянны кантроль за ўборачным працэсам. Добрае двухразовае харчаванне, дастойная зарплата. Людзі стараліся, працавалі да заходу сонца.

— Хто, калі можна так сказаць, у гэты няпросты час быў вашай правай рукой?

— Арганізацыя работ у полі, арганізацыя па дапрацоўцы зерня, па выкананню дзяржзаказу — усе гэта легла на плечы галоўнага агранома Валянціны Масолавай. Удзячны гэтаму высокаадказнаму спецыялісту бясконца. Вопыт і інтуіцыя Валянціны Якаўлеўны, якая плануе работу на полі ад пачатку да фіналу, дазваляюць глядзець на некалькі крокаў наперад. Яна — і насенневод, і брыгадзір. Не толькі ўборка ўраджаю, але і практычна ўвесь комплекс палявых работ — прасаванне саломы, ворыўныя работы, падрыхтоўка да наступнай пасяўной — ўсё гэта работа галоўнага агранома.

 

Галоўны інжынер Мікалай Ткачоў

— А што тычыцца тэхнічнага суправаджэння?

— Тут сваю значную ролю сыграў наш галоўны інжынер Мікалай Ткачоў — спецыяліст з вялікім вопытам работы, які дасканала валодае ўсімі дробязямі справы на даручаным участку. На плечы Мікалая Леанідавіча таксама ляглі няпростыя задачы па забеспячэнню бесперабойнай работы тэхнікі. А мне заставалася назіраць за агульным працэсам.

 

Ігар Капусцін і Юры Ступень

— У нядзелю вы ўзнагароджвалі пераможцаў. Урачыстасць праходзіла не зусім традыцыйна...

— Так. Першымі мы выказалі падзяку не тым механізатарам, хто больш за ўсіх намалаціў, а экіпажу зернеўборачнага камбайна КЗС-10К першага выпуску. Ігара Капусціна і Юрыя Ступеня. Гэту далёка не новую машыну хлопцы змаглі давесці да розуму і ўбіраць на ёй ураджай практычна без страт, спакойна і акуратна.

 

Уладзімір Юшкевіч і Ігар Гацко

Гонар і пашана, канечне ж, нашым тысячнікам — Уладзіміру Юшкевічу і Ігару Гацко, намалот якіх разам з рапсам на 14 жніўня склаў 1066 тон. Добрыя вынікі на ўборачнай прадэманстравалі Юрый Макавееў і Яўген Галавацкі. Нядрэнна спрацавалі Вячаслаў Сідарэнка і Віктар Крычко. Выдатна папрацаваў на адвозцы зерня ад камбайнаў вадзіцель-тысячнік Генадзь Дудаль.

— Завяршаючы сезон уборкі на тыдзень раней намечанага, вы збіраецеся, па традыцыі, дапамагаць іншым гаспадаркам?

— Гэтымі днямі нашы механізатары накіроўваюцца на дапамогу ў ААТ «Стасеўка», пасля — філіял «Агракамбінат КХП» ААТ «Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў». А таксама наш клопат сёння — дпамагчы завяршыць да работы на прысядзібных ўчасткаў нашых вяскоўцаў.

Прочитано 774 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.