Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 04 Август 2017 15:59

У «Гіганце» — першыя тысячнікі

Як і прагназавалася, яшчэ да канца тыдня на Бабруйшчыне з’явіліся першыя «тысячнікі». Рубеж па намалоце тысячы (з азімым рапсам) тон зерня пераступілі (пераадолелі) камбайнеры СВК «Гігант» Валянцін Рыгоравіч Тарасевіч (зернеўборачны камбайн «Лексіон-770») і Уладзімір Ільіч Шапялевіч («Лексіон-760»). З вадзіцеляў першым планкі ў тысячу тон зерня (з рапсам) на перавозцы апошняга ад камбайнаў дасягнуў Аляксандр Іванавіч Цэд з гэтай жа гаспадаркі.

Такая падзея, вядома ж, не засталася па-за ўвагай. Павіншаваць перадавікоў жніва непасрэдна на поле, дзе вядуцца ўборачныя работы, наведалася кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Паўлам Найдзёнам і «Гіганта» разам са старшынёй СВК Міхаілам Леваковым, а таксама прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. Зразумела ж, з падарункамі. Ад Бабруйскага райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў АПК першым «тысячнікам» былі ўручаны Лісты ўдзячнасці, вымпелы, чырвоныя сцяжкі, знакі пашаны «Тысяча тон» і каштоўныя падарункі, ад раённага абяднання прафсаюзаў, якое ўваходзіць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, — граматы і камбайнерам падарункавыя сертыфікаты на 50 рублёў. Ад усіх разам — шчырая падзяка за працу!

Прочитано 669 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.