Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 02 Август 2017 16:28

Работнікі культуры — работнікам палёў

«Засмачыць» песнямі і без таго сытную механізатарскую ежу, падараваць хлебаробам падчас абеду прыемныя хвіліны адпачынку, разбавіць манатоннасць іх работы, зняць напружанасць ад яе адказнасці — такую задачу ставяць перад сабой работнікі раённых устаноў культуры, выязджаючы ў гэтыя дні на жніво і арганізуючы для яго ўдзельнікаў непрацяглыя канцэртныя праграмы.

У сераду такі канцэрт быў наладжаны для камбайнераў, іх памочнікаў і вадзіцеляў філіялу «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік». Пакуль хлебаробы рыхтаваліся да прыняцця ежы, мясцовыя артысты — удзельніцы народнага фальклорнага ансамбля «Дубрава» Цялушскага СДК, радавалі іх майстэрскім выкананнем лірычных і жартоўных песень.

 

На фота: памочнік камбайнера Яўген Галавацкі, камбайнер Юрый Макавееў, удзельніцы «Дубравы» Ніна Сямёнава, Мая Ісаева і Галіна Дудаль, а таксама вадзіцель Віктар Соц.

Прочитано 604 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.