Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 12 Июль 2017 16:03

Бабруйскі раён прызнаны пераможцам рэспубліканскага конкурсу «Лепшы раён Магілёўскай вобласці для бізнесу ў Беларусі-2017» у катэгорыі рэгіёнаў з колькасцю насельніцтва да 50 000 чалавек

Дыплом пераможцы і сувенір на памяць прадстаўнікам Бабруйшчыны ў Мінску, у мастацкай галерэі «Універсітэт культуры», уручыў старшыня прэзідыуму Вышэйшага каардынацыйнага савета Уладзімір Карагін.

Атрыманая ўзнагарода, па словах намесніка старшыні райвыканкама Марыны Тарэлкінай (на фота), надзвычай прэстыжная — азначае тое, што Бабруйскі раён развіваецца і тут створаны камфортныя ўмовы для вядзення бізнесу. Яна адзначыла, што па стане на 1 студзеня сёлетняга года ў раёне налічвалася 373 камерцыйныя арганізацыі і 255 індывідуальных прадпрымальнікаў. Каля 25% суб’ектаў занята ў сферы транспарту, 17% — у вытворчасці, прыкладна 20% — у сферы гандлю. Штогод у раёне рэгіструецца прыкладна 20-25 новых арганізацый малога і сярэдняга бізнесу. У мінулым годзе — 25 суб’ектаў малога прадпрымальніцтва і 26 індывідуальных прадпрымальнікаў. За 1-е паўгоддзе сёлетняга года зарэгістравана 6 новых камерцыйных арганізацый. Удзельная вага работнікаў, якія заняты ў сферы малога бізнесу, складае амаль 30% ад агульнай колькасці занятых у эканоміцы. У асноўным гэтымі суб’ектамі ажыццяўляецца знешняя гандлёвая дзейнасць. Да прыкладу, калі ў 2015 годзе на долю такога экспарту прыходзілася 55% ад аб’ёму ў цэлым, то ў 2016 ужо 97%. Калі ўзяць за аснову такі параметр, як паступленні ў бюджэт, то ў мінулым годзе доля даходаў суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу ў агульнай структуры даходаў раёна склала 40,1%.

Рэспубліканскі конкурс праводзіцца штогод. Галоўная яго мэта — вызначыць рэгіёны Беларусі, у якіх створаны найбольш аптымальныя ўмовы для развіцця прадпрымальніцтва. Сёлета ўдзельнікамі конкурсу сталі 6 абласцей Беларусі, 8 сталічных раёнаў. На цырымоніі ўзнагароджвання прысутнічалі прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады, дыпламатычнага корпуса, прадпрымальніцкіх структур, грамадскага сектара.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 673 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.