ЛАЎРЫНОВІЧ МІХАІЛ ФЁДАРАВІЧ
Гаспадарчы дзеяч Беларусі
Ганаровы прафесар Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі (1996)
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1974)
Заслужаны машынабудаўнік БССР (1984)
Адзін з арганізатараў аўтамабільнай прамысловасці Беларусі
Нарадзіўся ў в. Цялуша 1 снежня 1929 г.
У 1961 г. скончыў Беларускі політэхнічны інстытут .
У 1950-1994 г.г. працуе на Мінскім аўтазаводзе наладчыкам, майстрам, старшым інжынерам-тэхнолагам, начальнікам тэхнічнага бюро, начальнікам цэха, галоўным інжынерам, тэхнічным дырэктарам завода.
У 1982-1984 г.г. генеральны дырэктар аўтазавода вытворчага аб'яднання «БелаўтаМаз».
З 1994 г. прэзідэнт Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі.
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Працоўнага Сцяга, ордэнамі «Знак Пашаны», Дружбы народаў, медалямі.ГАЙШУН ІВАН ВАСІЛЕВІЧ
Вучоны-матэматык
Акадэмік Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі
Нарадзіўся 29.9.1946 г. ў в.Пятровічы.
Скончыў БДУ у 1969 г.
З 1969 г. працуе ў Інстытуце матэматыкі АН Беларусі, з 1984 г - загадчык лабараторыі, з 1985 г. – намеснік дырэктара, з 1992 г. – дырэктар інстытута.
Гайшун Іван Васілевіч з’яўляецца Акадэмікам Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (1991), членам-карэспандэнтам з 1989 г., доктарам фізіка-матэматычных навук (1985), прафесарам з 1992 г. З 1997 г. – віцэ-прэзідэнт Нацыянальнай АН Беларусі.
Навуковыя працы прысвечаны дыферэнцыяльным ураўненням, працэсам кіравання і метадам матэматычнага мадэлявання. Распрацаваў агульныя прынцыпы даследвання ўстойлівасці дынамічных сістэм, тэорыю ўраўненняў у поўных вытворных, метады даследвання сістэм кіравання ў функцыянальных прасторах.
БУЛАЦКІ РЫГОР ВАСІЛЬЕВІЧ
Педагог, гісторык, журналіст
Нарадзіўся 5.5.1921 г. ў в. Мачулкі Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці.
У 1939 г. скончыў сярэднюю школу, паступіў у БДУ. Але вучыцца не давялося, прызвалі ў Чырвоную Армію. У жніўні 1941 г. скончыў Мелітопальскае авіяцыйнае вучылішча. Трапіў у авіяцыйны полк на Далёкім Усходзе. Разам з сябрамі-летчыкамі В.Ульянавым і А.Пятровым купілі на ўласныя зберажэнні самалет і ўдзельнічалі ў знішчэнні праціўніка на франтах Украіны, Румыніі, Венгрыі, Чэхаславакіі, Югаславіі, Аўстрыі.
У 1946 г. Булацкі Р. быў дэмабілізаваны як інвалід вайны. За асабістыя мужнасць і гераізм узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны і ступені, многімі медалямі, ў тым ліку “За вызваленне Будапешта” і “За вызваленне Бухарэста”
У 1951 г. скончыў БДУ. Працаваў ва ўніверсітэцкай шматтыражнай газеце, працягваючы вучобу ў аспірантуры.
З 1954 года: старшы выкладчык БДУ, намеснік дэкана філфака і загадчык аддзялення журналістыкі.
Доктар гістарычных навук (1971 г.), прафесар (1972). Булацкі Р.В. з 1967 па 1981 г.г. з’яўляўся дэканам факультэта журналістыкі. Ён аўтар больш як 200 навуковых прац, у тым ліку звыш 20 манаграфій, падручнікаў і вучэбна-метадычных дапаможнікаў. Пад яго кіраўніцтвам абаронена звыш 40 кандыдацкіх і пры яго ўдзеле 3 доктарскія дысертацыі.
У сваіх навуковых працах даследаваў гісторыю беларускай журналістыкі, публіцыстычную дзейнасць некаторых беларускіх пісьменнікаў, рабкораўскі рух на Беларусі.
Булацкі Р.В. - Лаўрэат прэміі Саюза журналістаў СССР (1980) і Саюза журналістаў БССР (1995).
ЦІКАВЫ ВАДЗІМ ФЁДАРАВІЧ
(1930 – 2002)
Кандыдат хімічных навук (1961)
Прафесар (1984)
Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі (1982).
Нарадзіўся 9 кастрычніка 1930 г. ў в. Кавалі.
У 1955 г. скончыў БДУ, дзе потым вучыўся ў аспірантуры і працаваў на хімічным факультэце асістэнтам, дацэнтам, прафесарам. У 1978–1993 гг. дэкан гэтага факультэта, загадчык кафедры агульнай хіміі і методыкі выкладання хіміі. Цікавы В.Ф. – аўтар больш як 200 навуковых прац і вынаходстваў, вучэбных дапаможнікаў для школ і ВНУ. Нйібольш значныя з навуковых даследванняў – у галіне тэорыі будовы неарганічных палімерных матэрыялаў і іх практычнага выкарыстання, ў тым ліку ў асваенні космасу. Памёр 27 снежня 2002 г.
АЛЯКСЕЕЎ КАРНЕЙ ІОСІФАВІЧ
Беларускі скульптар
Нарадзіўся 15.5.1943 г. у в. Вуглы Бабруйскага раёна.
У 1970 г. скончыў мастацка-прамысловае вучылішча, а ў 1976 г. − Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў А. Бембеля, А.Анікейчыка.
З 1976 г. скульптар філіяла Магілёўскай мастацка-вытворчай майстэрні ў Бабруйску, з 1989 г. старшыня праўлення Магілёўскай арганізацыі Саюза мастакоў Беларусі.
Удзельнік з 1974 г. многіх гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх выставак, конкурсаў і плэнераў. Працуе ў станкавай скульптуры, пераважна ў жанры партрэта.
Сярод твораў: партрэты маладой будаўніцы (1975), даяркі Г.Дз.Белавус, мастака Э.Белагурава (абодва 1978), бацькі (1979), Героя Савецкага Саюза ст. сяржанта М.П.Чэпіка (1980); кампазіцыя “Першы ўраджай” (1974), “Кветкавод Наташа” (1983), трыпціх “Якуб Колас” (1976) і інш. Яго творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі гісторыі і культуры ў Мінску, Літаратурным музеі М.Багдановіча і інш.
ЛЕМЯШОНАК УЛАДЗІМІР ІОСІФАВІЧ
Доктар гістарычных навук (1990)
Нарадзіўся 14 кастрычніка 1929 г. ў в. Віктараўка.
З 1940 г. жыў і вучыўся ў Бабруйску. Скончыў БДУ ў 1956 г. Настаўнічаў у Дзяржынскім раёне, працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі.
У 1964-1971 гг. старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ, у 1971-1981 гг. дацэнт, намеснік загадчыка кафедры гісторыі КПСС Мінскай ВПШ, ў 1981-1991 гг. старшы, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыка-палітычных даследванняў.
З 1992 г. галоўны рэдактар арганізацыйна-метадычнага цэнтра па выданні гісторыка-дакументальных хронік Памяці Дзяржаўнага Камітэта Рэспублікі Беларусь па друку. Даследуе гісторыю барацьбы беларускага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікую Айчынную вайну. Лемяшонак У.І з’яўляецца аўтарам звыш 160 навуковых прац, у тым ліку трох манаграфій: “Гераічныя старонкі вызвалення Беларусі” (1984), “Вызваленне - без грыфа “Сакрэтна”(1996), “Ідэйна-палітычная работа Кампартыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны” (1988). Адзін з аўтараў выданняў “Гісторыя Беларускай ССР”, “Усенародная барацьба на Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны” (т. 1-3, 1983-85).
БАЛЫКА ІВАН ДЗМІТРЫЕВІЧ
(1937 – 1995)
Гады жыцця – сакавік 1937 – май 1995.
Месца нараджэння – в. Малыя Бортнікі Бабруйскага раёна.
Род дзейнасці – генерал-маёр, 35 гадоў аддаў службе ў арміі. Напачатку было прафесійна-тэхнічнае вучылішча механізатараў шырокага профілю ў Бабруйску, асваенне цалінных зямель. А затым вайсковая служба, ваеннае вучылішча і дзве акадэміі – бранятанкавых войскаў і Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР. Служыў у Беларускай ваеннай акрузе, групе савецкіх войскаў у Германіі, ў Забайкаллі. Восем гадоў І.Дз. Балыка быў ваенным і галоўным ваенным саветнікам за мяжой. Апошнія гады жыцця пражываў у в.Малыя Бортнікі.
Узнагароды – ордэн “За службу Радзіме” 3-й ступені, узнагароды Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам і Йеменскай Арабскай Рэспублікі.
Генерал из Бортников
Этого подтянутого, приветливого человека очень уважали в Малых Бортниках. Правда, немного удивились, когда он, генерал Иван Дмитриевич Балыко, уйдя в отставку, вернулся в родную деревню. “Позвала малая родина, - объяснил землякам генерал. – Здесь появился на свет, тут и умереть хочу”.
Да, родился Иван Дмитриевич в Малых Бортниках в марте 1937 года. 35 лет отдал службе в армиии. “Дорос” до генерал-майора. Отмечен орденом “За службу Родине” 3-й степени, наградами Социалистической Республики Вьетнам и Йеменской Арабской Республики.
Правда, сначала были профессионально-техническое училище механизаторов широкого профиля в Бобруйске, освоение целинных земель. А потом воинская служба, военное училище и две академии – бронетанковых войск и Генерального Штаба Вооружённых Сил СССР. Служил в Белорусском военном округе, группе советских войск в Германии, в Забайкалье. Был командиром взвода, роты, начальником штаба, командиром полка, дивизии, начальником штаба Забайкальского военного округа; восемь лет был военным и главным военным советником за границей.
И вот – Малые Бортники. Ещё до переезда приобрёл здесь участок земли, поставил дом, хозяйственные строения. Купил два малагабаритных трактора, живность – свиней, кур, гусей. Вместе с женой Марией Фёдоровной, землячкой, с которой вместе ходили ещё в школу, усердствовали от темна до темна, радовались. Намечали планы на будущее. К сожалению, им не суждено было сбыться: 18 мая 1995 года генерала И.Д.Балыко не стала. В сердцах людей осталась и будет долго жить светлая память об этом доброй души человеке.
Из кн. “Памяць: гістарычна-дакументальная хроніка Бабруйскага раёна. – Мн.: БелЭн, 1998. – стр. 521.
Гимн земной любви
Дар скульптора у Михаила Прокопенко из деревни Телуша Бобруйского района открылся случайно. В школе он занимался с детьми резьбой по дереву, инкрустацией соломкой. Жил в то время в России. Но однажды судьба свела его с заслуженным скульптором Николаем Полукаровым, победителем в конкурсе ледовых скульптур, призёром международных конкурсов. Он предложил Михаилу совместную работу. Как мастери подмастерье. Он участвовали в международных конкурсах, не раз имели настоящий успех и победы. А потом Михаил начал работать самостоятельно.
В международном конкурсе «Полярная рапсодия», проходившем в Салехарде, в котором принимали участие команды Англии, Японии. Франции и других стран. Композиция Михаила Прокопенко была признана лучшей и удостоена главного приза. Высота её достигала 4 м и представляла собой пульсирующее сердце и розу, которые красиво подсвечивались. Помощником М. Прокопенко был мальчик-бобруйчанин из семейного детского дома Глуховых.
Не случайно скульптор ледяных фигур создал такой образ. Его человеческое сердце вместило в себя любовь троих своих сыновей и семи приёмных детей, которых он с женой Светланой растит сегодня.
У Михаила и Николая сложилась традиция – после каждого фестиваля оставлять возле местной церкви ангела изо льда. В 2006 году в крещенские морозы такой ангел появился возле телушской церкви, построенной ещё внучкой А.с. Пушкина Натальей Александровной Воронцовой-Вельяминовой.
Так пусть же такой ангел оберегает замечательную семью Прокопенко в Телуше и дар открывшегося в Михаиле скульптора!
Анна Севбо (из газеты «Трыбуна працы» от 22.09.2006 г.)
БОЎДА ЮРЫЙ IВАНАВIЧ
Народны майстар Беларусі па ганчарнаму рамяству (11.12. 2003 г.)
Нарадзіўся ў в. Цітаўка ў 1954 г. Працоўную дзейнасць пачаў пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1971 г. вучнем фармоўшчыка ганчарнага посуду ў Бабруйскім райпрамкамбінаце. Паступова Юрый Боўда так захапіўся ганчарнай справай, што пасля службы ў арміі вярнуўся ў свой керамічны цэх, дзе працаваў яшчэ тры гады. У ліпені 1977 г. уладкаваўся майстрам сувенірнага цэха ў Бабруйскім мастацкім вучылішчы № 15. Закончыў мастацкае аддзяленне Віцебскага педінстытута, стаў майстрам вытворчага навучання. Даў пуцёўку ў жыццё не аднаму маладому керамісту-мастаку. 28 мая 1986 г. паступіў на працу ў мастацкую майстэрню аддзела культуры Бабруйскага райвыканкама. З 1994 г. пры Бабруйскім раённым цэнтры культуры дзейнічае гаспадарчаразліковае народнае аб’яднанне “Стары майстар”, у якім і працуе зараз Боўда.
Боўда Ю.І. выконвае заказы па афармленню ўстаноў культуры вобласці. Яго самабытныя работы знаходзяцца ў экспазіцыях Гродзенскага музея рэлігіі і атэізма, ў Беларускім дзяржаўным музеі.
Творчыя работы Боўды Ю.І. не раз былі адзначаны не толькі на абласных, рэспубліканскіх выставах і конкурсах народнага мастацтва Беларусі, але і ў Расіі, Галандыі, Германіі, Францыі. У апошнія гады Боўда Ю.І. прымае актыўны ўдзел у Славянскім базары і з’яўляецца ўладальнікам Гран-пры 1998 г., Дыпломам IX Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” 2002 г. У верасні 2002 г. Ю.І. Боўда быў узнагароджан Дыпломам удзельніка міжнароднага фестывалю ганчароў, які адбыўся ў расійскім г.Скапін у намінацыі “За адданасць рамяству”, а ў лютым 2003 г. – Дыпломам 1-й ступені па выніках абласной выставы майстроў ДПМ, прысвечанай 120-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Я.Купалы і Я.Коласа.
Верность ремеслу
Гончарные работы Юрия Ивановича Бовды, художника-оформителя районного Центра культуры и досуга, выставлены в Государственном музее Беларуси, находятся в экспозициях Могилёвского музея этнографии, Гродненском музее. В 2005 году во Дворце Республики в номинации “Народное творчество” ему вручили Диплом, свидетельствующий о присуждении специальной премии Президента Республики Беларусь.
Юрий Иванович – лауреат самых различных конкурсов и фестивалей. Он завоевал Гран-при на Международном фестивале искусств “Славянский базар” в Витебске в 1998 году. В 2000 году был награждён специальным призом Международного конкурса мастеров народных ремёсел и промыслов в рамках фестиваля. В 2002 году стал победителем в Международном фестивале гончаров, который состоялся в российском городе Скопин, в номинации “За верность ремеслу”.
В феврале 2003 года по результатам областной выставки мастеров, посвящённой 120-летию со дня рождения народных поэтов Беларуси Я. Купалы и Я. Коласа награждён Дипломом 1-й степени.
Юрий Иванович считает, что его мастерство находится на кончиках пальцев, которыми он ощущает глину, чувствует дыхание материала. А характер создаваемых им образов зависит от душевного состояния. Иногда перед мастером стоит задача вылепить злой персонаж, а у него в этот момент очень хорошее настроение, и злой герой приобретает добрые черты.
Оригинальными получаются у него традиционная народная посуда, предметы украшения интерьеров учреждений, квартир, коттеджей.
Анна Севбо
газета “Трыбуна працы” от 22.09.2006 г
Посвятил жизнь науке
Почти 40 лет Михаил Матвеевич Болбас работает в Белорусском национальном техническом университете. За эти годы он прошёл путь от аспиранта до профессора, от заместителя декана до проректора по учебной работе БНТУ, ректора Республиканского института инновационных технологий Белорусского национального технического университета. Он видный учёный в области технологической эксплуатации автотранспортных средств. Его имя хорошо известно не только в нашей республике, но и в ближнем зарубежье.
Тяга к технике у него появилась, скорее всего, от отца Матвея Парфировича, коренного жителя хутора Брожа Бобруйского района. Не удивительно и то, что после окончания с медалью Брожской средней школы выбор будущей профессии для Михаила был однозначным – автотракторный факультет.
В 1969-м году М. Болбас поступает в аспирантуру при кафедре «Автомобильный транспорт». С этого времени вся его дальнейшая педагогическая, научная и общественная деятельность связана с многотысячным коллективом Белорусского ордена Трудового Красного Знамени национального технического университета.
После окончания аспирантуры Михаил Матвеевич работал ассистентом, старшим преподавателем, доцентом, профессором. Вскоре его назначили заместителем декана автотракторного факультета, а с 1976 по 1995 год – проректором по вечернему и заочному обучению, затем семь лет работал проректором по учебной работе БГПА.
За большой вклад в подготовку инженерных кадров для автотранспортной отрасли, научных кадров, развитие и совершенствование учебного процесса М.М. Болбас награждён Почётной Грамотой Верховного Совета БССР, ему присвоено почётное звание «Заслуженный работник образования Республики Беларусь».
В настоящее время М.М. Болбас продолжает плодотворно трудиться на важной и ответственной должности – он ректор Республиканского института инновационных технологий Белорусского национального технического университета.
Владимир БОРОДИН
газета «Трыбуна працы» от 22.09.2006 г.
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев. |
![]() |