Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 22 Февраль 2017 15:12

Фінансаваць дзяржвыдаткі трэба усім

Завершаны тэрмін уплаты збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў за 2015 год. Трэба адзначыць, што інфармацыя пра рэалізацыю Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 года № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» ў большасці СМІ і сетцы Інтэрнэт падаецца аднабока, з акцэнтам на асобныя праблемныя пытанні практыкі яго прымянення, і зусім не адлюстроўвае станоўчых вынікаў рэалізацыі дакумента — далучэння насельніцтва да легальных відаў дзейнасці, скарачэнне ценявой эканомікі, забеспячэнне стабільнасці працоўных рэсурсаў прадпрыемстваў, вяртанне да стваральнай працы асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.

Нагадаем, дэкрэт уводзіць абавязак па ўплаце збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў для грамадзян, якія не ўдзельнічаюць у фінансаванні такіх выдаткаў альбо ўдзельнічаюць у гэтым меней за 183 каляндарныя дні ў годзе.

Неабходна адзначыць, што першапачаткова ў нашым раёне, згодна з дадзенымі інфармацыйнай базы, плацельшчыкамі збору за 2015 год налічвалася болей за 2600 чалавек. У выніку праведзенай работы па ўдакладненні спісаў плацельшчыкаў па стане на 21 лютага іх колькасць прыкметна скарацілася і складае 1807 чалавек. Паведамленні на ўплату накіраваны 1248 плацельшчыкам. У адносінах да 561 чалавека інфармацыя ўдакладняецца.

Пры гэтым, падатковая інспекцыя нагадвае, што ў адпаведнасці з пунктам 11 Дэкрэта грамадзянін, які атрымаў паведамленне на ўплату збору, мае права на працягу 30 каляндарных дзён з дня яго атрымання прадаставіць у падатковы орган дакументы і (альбо) тлумачэнне, якое сведчыць пра адсутнасць у яго абавязку па ўплаце збору за адпаведны падатковы перыяд альбо аб няправільным налічэнні сумы збору. Па выніках разгляду такіх дакументаў ці тлумачэнняў падатковым органам будзе прынята адпаведнае рашэнне (аб пацвярджэнні раней уручанага паведамлення, аб унясенні змен у паведамленне альбо скасаванні паведамлення). Па стане на 21 лютага болей за 90 раённых жыхароў ужо прадаставілі такія дакументы.

Пры наяўнасці дакументаў, якія сведчаць пра адсутнасць у грамадзян раёна абавязку па ўплаце збору, іх неабходна прадставіць у падатковую інспекцыю па адрасе: г. Бабруйск, вул. Пушкіна, 215-а, каб. № 33.

У адпаведнасці з пунктам 15 Дэкрэта права вызваляць ад уплаты збору грамадзян у сувязі з находжаннем апошніх у складанай жыццёвай сітуацыі маюць мясцовыя Саветы дэпутатаў альбо па іх даручэнні мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы. Для вызвалення ад збору на фінансаванне выдаткаў за 2015 год грамадзяне могуць звярнуцца з адпаведнай заявай у Бабруйскі раённы Савет дэпутатаў.

Інспекцыя таксама даводзіць да ведама, што для грамадзян, якім паведамленне на ўплату збору будзе накіравана пасля 20 лютага, тэрмін яго ўплаты — не пазней 30 каляндарных дзён з дня ўручэння паведамлення альбо з дня, калі яно лічыцца ўручаным.

Даведкі па тэлефоне: 72-05-73.

Прочитано 678 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.