Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 06 Июнь 2016 11:04

Каб канікулы былі цікавымі і бяспечнымі

Бабруйскім райвыканкамам прынята рашэнне аб арганізацыі аздараўлення дзяцей у летні перыяд. У адпаведнасці з апошнім у маі прайшла абарона школьных праграм аздараўлення ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Пасля гэтага абарона ўжо раённай праграмы адбылася на абласным узроўні, дзе быў адзначаны высокі паказчык — болей за 99 працэнтаў — ахопу дзяцей рознымі формамі занятасці на працягу лета.

Пра тое, што гэта за формы, дзе і як адпачнуць дзеці, у якіх карысных справах змогуць прыняць удзел, расказвае начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму А.У. Баркоўская.

— Аздараўленне — гэта адказная кампанія, таму і падыход да яе заўсёды надзвычай сур`ёзны як з боку ўстаноў адукацыі, так і нашага аддзела. Вядома ж, мы заклапочаны тым, каб найлепей аздаравіць дзяцей, атрымаць ад працяглых канікул максімальны эфект. Што дакладна запланавана? Па-першае, аздараўленне ў лагерах розных форм. У прыватнасці, ва ўсіх 13-ці ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з 2 чэрвеня пачалі функцыянаваць лагеры з дзённым знаходжаннем дзяцей. Яны разлічаны на 270 школьнікаў, у кожнай школе — па 20-24 вучня. На базе 4-х навучальных устаноў будзе арганізавана работа лагераў працы і адпачынку, якія разлічаны на 45 школьнікаў. Таксама на працягу лета будуць працаваць 2 палатачных перасоўных лагеры — актыўны адпачынак сваім вучням традыцыйна ўзяліся наладзіць педагогі Варатынскай і Гарбацэвіцкай сярэдніх школ. Работа лагераў пачнецца 12 і 22 чэрвеня адпаведна. Маршруты адпрацаваны, таму школьнікаў чакаюць цікавыя вандроўкі. Акрамя таго, у сярэдзіне чэрвеня адбудзецца адкрыццё 1-й змены аздараўленчага лагера з кругласутачным знаходжаннем «Бабраня-2010». Адпачынак дзяцей у гэтай установе будзе арганізаваны ў 2 змены. Першая будзе доўжыцца з 15 чэрвеня па 2 ліпеня, другая — з 6 па 23 ліпеня. У «Бабрані» плануем аздаравіць 160 дзяцей, па 80 у кожную змену.

Вядома ж, з асаблівай увагай падыйшлі да арганізацыі аздараўлення так званых катэгарыраваных дзяцей: сірот і тых, якія засталіся без бацькоўскай апекі, а таксама прызнаных у сацыяльна-небяспечным становішчы і вучняў, якія значацца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх. 60 дзяцей-сірот пройдуць аздараўленне на базе «Бабраня-2010», прычым, 45 з іх — правядуць ў лагеры дзве змены. А ўвогуле ўсе дзеці вышэйзгаданых катэгорый на працягу лета будуць цалкам заняты альбо карыснай працай, альбо аздараўленнем.

Адной з форм баўлення вольнага часу школьнікаў ад 14-ці да 17-ці год з’яўляецца другасная занятасць па лініі ўпраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама. 70 вучняў будуць выконваць нескладаныя работы па рамонце агароджы, мэблі, займацца доглядам прышкольнага ўчастка. Гэтым самым прынясуць карысць і ўстанове, і сабе: атрымаюць не толькі практычны вопыт, але і заробную плату. Дарэчы, дзяцей, якія б падчас лета жадалі папрацаваць і зарабіць грошай, з кожным годам становіцца ўсё болей.

Да іншых форм занятасці навучэнцаў неабходна аднесці работу валанцёрскіх атрадаў. У чэрвені запланавана дзейнасць 26-ці такіх атрадаў, у ліпені — 46, у жніўні — 42. Таксама будуць працаваць вучнёўскія вытворчыя брыгады рознага профілю, працоўныя атрады старшакласнікаў, аб’яднанні па інтарэсах. Да апошняга актыўна падключыўся Цэнтр творчасці раёна. Дзеці змогуць рэалізаваць свае магчымасці ў розных накірунках — ад мастацкай самадзейнасці да даследчай работы. Увогуле, можна сказаць, што школьныя дзверы на працягу ўсяго лета будуць адчынены. Работа кожнай установы адукацыі пабудавана такім чынам, каб штодня там прысутнічаў адказны работнік з ліку адміністрацыі і абавязкова вялася гуртковая работа, працавалі спартыўныя залы і пляцоўкі. Лета — адпачынак для дзяцей, але ніяк не для педагогаў, работа якіх падчас гэтай пары яшчэ болей напружаная, проста іншага накірунку — не вучэбнага, а выхаваўчага. Нас­таўнікі, упэўнена, прыкладуць усе намаганні для таго, каб летнія канікулы былі для дзяцей не толькі цікавымі, насычанымі рознапланавымі мерапрыемствамі, але і бяспечнымі.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 1772 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.