Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 02 Май 2016 09:36

Дачнікі не застануцца без гандлёвага абслугоўвання

Да пачатку дачнага сезону, у мэтах павелічэння тавараабароту, Бабруйскім гандлёвым цэнтрам распрацаваны летнія маршруты аўталавак — гандаль з апошніх будзе ажыццяўляцца не толькі ў вызначаных вёсках, як гэта бывае на працягу года, але і ў садовых таварыствах, якія размяшчаюцца на шляху следавання перасоўных гандлё­вых кропак.

Наведваць кожны дачны ка­аператыў пакуль вырашана двойчы на тыдзень. З-за таго, што некаторыя маршруты аўталавак значна падаўжаюцца, у гандлёвым цэнтры прынялі рашэнне накіроўваць па іх не адну, а дзве машыны — аўтатранспарту для гэтых мэт дастаткова. Акрамя таго, да ўсіх дачных кааператываў даведзена інфармацыя пра наяўнасць будаўнічых матэрыялаў, якія работнікі цэнтра, выконваючы папярэднія заяўкі дачнікаў, пададзеныя праз старшыню кааператыву, змогуць даставіць у выхадныя дні непас­рэдна на летнікі.

Болей таго, у адпаведнасці з планам развіцця гандлю ў раёне, на сёлетні летні перыяд запланавана адкрыццё на тэрыторыі садова-агародных таварыстваў двух стацыянарных гандлёвых кропак — «Барок» і «Амельня». Між тым, як паведамілі ва ўстанове, дадаткова такія павільёны з’явяцца і яшчэ ў двух СТ — «Хваля» і «Крапіўка».

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 809 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.