Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 22 Февраль 2016 12:21

Без увагі не застаецца ніводная праблема

Праблемныя пытанні вяскоўцаў і гараджан, якія маюць дачыненне да сельскай мясцовасці, «сцякаюцца» у аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама. Тут іх рэгіструюць, перанакіроўваюць — калі маецца такая патрэба — кампетэнтным службам ці ў арганізацыі для вырашэння, кантралююць апошняе. Звароты пры гэтым аналізуюць, што дазваляе выявіць слабыя звенні ў жыццядзейнасці раёна. У мінулым годзе, як адзначыла начальнік аддзела Н.Г. Тропіна, у райвыканкам паступіла 276 зваротаў ад грамадзян і 16 — ад юрыдычных асоб (у параўнанні з 2014 г. — 79 і 69% адпаведна). Нягледзячы на зніжэнне агульнай колькасці зваротаў, нязначна пабольшала калектыўных і паўторных.

Праўда, усе 4 паўторныя звароты былі прызнаны неабаснаванымі. Прыкладна палова зваротаў задаволена, шмат па якіх былі дадзены тлумачэнні. 15% зваротаў працягваюць заставацца на кантролі. У асноўным у райвыканкам звярталіся вяскоўцы — 68% ад агульнай колькасці, але меліся пытанні і ў жыхароў сталіцы, іншых гарадоў Беларусі, Расіі.

Амаль трэцяя частка зваротаў тычылася камунальна-бытавых пытанняў і добраўпарадкавання. Грама­дзян таксама хвалявалі жыллёвыя пытанні, архітэктуры і будаўніцтва, землеўпарадкавання, працы і зарплаты. Характэрна, што пры агульным зніжэнні зваротаў вырасла колькасць (з трох да пяці) тых, што датычацца міліцыі (у тым ліку рэгістрацыі па месцы жыхарства) і сельскай гаспадаркі.

Камунальна-бытавыя пытанні ў асноўным закраналі рамонт грамадскіх калодзежаў, адсутнасці вады ў іх, утрыманне могілак, пазбаўленне ад непатрэбных дрэў. Нямала зваротаў датычылася садаводчых таварыстваў, пытанняў землеўпарадкавання, вызначэння межаў зямельных надзелаў. Калектыўна грамадзяне звярталіся па пытаннях будаўніцтва і функцыянавання сетак водазабеспячэння (жыхары аграгарадкоў Цялуша і Леніна, пас. Юбілейны, в. Ламы), газіфікацыі (в. Бярэзавічы), раскладу руху транспарту (г. Бабруйска, в. Бабіна-1), прыватызацыі жылых памяшканняў (работнікі філіяла «Варатынь» ААТ «БЗТДіА») і інш. Калектыўных зваротаў у аблвыканкам у мінулым годзе было 4. Жыхары Бабруйска, да прыкладу, звярталіся ў вышэйшы орган па пытанні будаўніцтва сетак электразабеспячэння на зямельных участках, вылучаных пад будаўніцтва жылля, работнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі — перамяшчэння ўстановы ў іншы будынак.

Пры тым, што ў раёне створана сістэма работы са зваротамі грамадзян, здольная забяспечыць няўхіснае выкананне патрабаванняў заканадаўства, выпрацоўваюцца яе новыя формы: анкетаванне, маніторынгі насельніцтва, сустрэчы ў працоўных калектывах і па месцы жыхарства. Маецца паштовая скрыня старшыні райвыканкама. Кіраўнікі падраздзяленняў, падчас наведвання сельгасарганізацый цікавяцца праблемнымі пытаннямі грамадзян. Штосуботы ў выканкаме працуюць «прамыя тэлефонныя лініі», на якія ў мінулым годзе паступіла болей за 50 зваротаў. Кіраўніцтвам раёна праведзена 75 асабістых прыёмаў, у тым ліку 22 — старшынёй выканкама. Праведзены 21 выязны прыём, з іх 4 — старшынёй.

У мэтах папярэджання фармалізму ў рабоце са зваротамі грамадзян па-за ўвагай аддзела, па словах начальніка, не засталіся парушэнні парадку іх разгляду і ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур у арганізацыях. У выніку чаго 7 чыноўнікаў дзяржапарату і адказных асоб арганізацый былі прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

Новае ў заканадаўстве

Аматарам беспрычынных скаргаў пагражаюць штрафы

З 23 студзеня ўступіў у сілу Закон Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2015 № 306-З «Аб унясенні змен і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», які ўнёс адпаведныя змены і дапаўненні ў раней дзеючы Закон аб зваротах грамадзян.

Даводзім асноўныя з іх:
— Сфера дзеяння Закона аб зваротах грамадзян не распаўсюджваецца на звароты работніка да наймальніка.
— Удакладняюцца выпадкі, калі могуць адмовіць у асабістым прыёме, запісе на яго: звароты па пытаннях, якія не адносяцца да кампетэнцыі гэтых арганізацый; звароты ў нявызначаныя дні і гадзіны; калі заяўніку падчас асабістага прыёму ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія яго цікавяць; калі з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.
— Удакладняецца сэнс п. 2 ар. 19 Закона аб зваротах грамадзян у частцы выдаткаў, якія могуць быць спагнаныя з заяўнікаў у выпадку накіравання сістэматычна неабаснаваных зваротаў (тры і болей разоў на працягу года) у адну і тую ж арганізацыю, да аднаго і таго ж індывідуальнага прадпрымальніка ад аднаго і таго ж заяўніка, а таксама зваротаў, якія ўтрымліваюць заведама ілжывыя звесткі.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 898 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.