Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 17 Декабрь 2014 15:44

Аб абавязковым заключэнні дагавора на аказанне паслуг па вывазе цвёрдых бытавых адходаў і іх абясшкоджванні

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-каммунальных паслуг» ад 16.07.2008г., пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27.01.2009 г. № 99, жыллёва-камунальныя паслугі класіфікуюцца на асноўныя (тыя, якія аказваюцца ў абавязковым парадку) і дадатковыя (тыя, якія могуць аказвацца дадаткова да асноўных жыллёва-камунальных паслуг па дамове паміж выканаўцам і спажыўцом.) Закон прадугледжвае абавязковасць заключэння дагавора на аказанне асноўных жыллёва-камунальных паслуг. Аб тым, якія дакладна паслугі з’яўляюцца асноўнымі, а таксама аб умовах заключэння дагавароў на вываз ЦБА расказвае начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Бабруйскага райвыканкама Ірына ПРАКОПЧЫК.

— Заключэнне дагавора на вываз, абясшкоджванне і пахаванне цвёрдых бытавых адходаў з’яўляецца абавязковым як для выкананаўцы (УКП «Жылкамгас» Бабруйскага раёна), так і для спажыўца (юрыдычных і фізічных асоб).

Згодна з пунктам 8 артыкула 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 20.07.2007 г. № 271 «Аб абыходжанні з адходамі» уласнікі адходаў абавязаны прымаць меры па іх дастаўцы ў санкцыянаваныя месцы захоўвання адходаў. У прыватнасці, пластык, шкло, поліэтылен і г.д. не падлягаюць утылізацыі шляхам спальвання — яны павінны дастаўляцца ў санкцыянаваныя месцы захоўвання адходаў. У адпаведнасці са схемай абыходжання з камунальнымі адходамі, якая зацвярджаецца мясцовымі выканаўчымі камітэтамі для канкрэтнага населенага пункта раёна, санкцыянаваным месцам захоўвання адходаў спажывання для грамадзян можа быць спецыяльна абсталяваная пляцоўка з кантэйнерамі або спецыяльны транспартны сродак (смеццявоз) для аб’езду прыватных домаўладанняў.

Змяненне і скасаванне дамовы на аказанне жыллёва-камунальных паслуг ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь і артыкулам 19 Закона.

— Ці мае права спажывец адмовіцца ад дагавора на аказанне жыллёва-камунальных паслуг?
— Так, спажывец мае права ў любы час у аднабаковым парадку адмовіцца ад дагавора на аказанне жыллёва-камунальных паслуг поўнасцю або часткова, калі неаказанне гэтых паслуг канкрэтнаму спажыўцу тэхнічна магчыма, папярэдне, не менш чым за адзін месяц, накіраваўшы выканаўцу адпаведнае пісьмовае папярэджанне. Але неабходна памятаць, што адмова прыватных домаўладальнікаў ад заключэння дагавора па вывазе і абясшкоджванні ЦБА — гэта парушэнне дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб абыходжанні з адходамі, што цягне за сабой прымяненне да парушальніка мер адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з артыкулам 15.63. Асаблівай часткі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Да ведама жыхароў раёна:
Артыкул 15.63. Парушэнне заканадаўства аб абыходжанні з адходамі
1. Невыкананне усталяваных заканадаўствам аб абыходжанні з адходамі абавязкаў па забеспячэнні збору, абясшкоджвання i карыстання адходаў тавараў і тары — цягне накладанне штрафу на індывідуальнага прадпрымальніка або юрыдычную асобу ў двухразовым памеры платы за арганізацыю збору, абясшкоджвання і выкарыстання адходаў тавараў і тары.
2. Парушэнне iншых патрабаванняў заканадаўства аб абыходжанні з адходамі — цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры ад пяці да пяцідзесяці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка — да двухсот базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — да тысячы базавых велічынь.
Акрамя таго, у адпаведнасці з заканадаўствам, калі адзін з бакоў, для якога заключэнне дагавора абавязкова, ухіляецца ад яго заключэння, то другі бок мае права звярнуцца ў суд з патрабаваннем аб прымусе заключыць дагавор.

— Як адбываецца разлік за камунальныя паслугі, у прыватнасці за вываз ЦБА?
— Плата за камунальныя паслугі бярэцца зыходзячы з фактычнага спажывання гэтых паслуг. Яна налiчваецца па сведчаннях індывідуальных ці групавых прыбораў уліку альбо па ўсталяваных мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі нормах спажывання, а таксама тарыфаў на камунальныя паслугі, якiя ўстанаўлiваюцца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Плата спажыўцам за збор, вываз і абясшкоджванне ЦБА — налічваецца зыходзячы з нарматыву ўтварэння на аднаго пражываючага (зарэгістраванага па месцы жыхарства), зацверджанага мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, колькасці пражываючых (зарэгістраваных па месцы жыхарства) у жылым памяшканні і тарыфаў за 1 куб. метр ЦБА, якiя ўстанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам. На сенняшні момант плата за збор, вываз і абясшкоджванне ЦБА складае:
— па добраўпарадкаванаму жыллёваму фонду 4986 рублёў з 1 чалавека ў месяц;
— па нядобраўпарадкаванаму жыллёваму фонду 7388 рублёў з 1 чалавека ў месяц.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 1138 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.