Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 11 Декабрь 2014 13:59

«Буферныя» зоны зменшыліся - патрабаванні засталіся

У сувязі з уступленнем у сілу Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 лістапада сёлетняга года № 1057 «Аб унясенні змен і дапаўненняў у Пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 жніўня 2013 года № 758» змяніліся тэрытарыяльныя абмежаванні ўтрымання свіней ва ўласных падсобных гаспадарках грамадзян. Прымяняльна да нашага раёна змены зацверджаны рашэннем Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта на апошнім пасяджэнні райвыканкама, у пятніцу, 5 снежня. У чым заключаецца сэнс дадзеных змен і якіх дакладна населеных пунктаў раёна яны датычацца — гэтыя і іншыя пытанні, звязаныя з развіццём свінаводства, расказвае галоўны ветэрынарны ўрач раёна А.М. Рыжковіч.

— Анатоль Мікалаевіч, патлумачце, калі ласка, жыхарам наша раёну, у чым заключаецца сэнс вышэйзгаданых змен і якія населеныя пункты раёна яны закранулі? Прасцей кажучы, у якіх населеных пунктах, дзе да гэтага вяскоўцам нельга было трымаць свіней, цяпер займацца свінаводствам можна?
— Сэнс дадзеных змен заключаецца ў тым, што 20-ці кіламетровая зона (радыусам не меней 20 км) заменена на 2-х кіламетровую (радыусам не меней 2 км), калі на тэрыторыі раёна знаходзіцца свінакомплекс з колькасцю болей за 12 тысяч галоў абароту ў год, а 5-кіламетровая (радыусам не меней 5 км) — на 0,5-кіламетровую (радыусам не меней 0,5 км), калі на свінаферме абарот статку не перабольшвае 12 тысяч пагалоўя.

Прымяняльна да нашага раёна ўстаноўлена, што, калі раней у буферную (радыус не меней 5 км) зону ад свінатаварнай фермы Ласі ААТ «Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў» уваходзілі такія населеныя пункты як вёскі Ласі, Брожа, Глебава Рудня, пасёлкі Ласі і Брожа Вішнёўскага сельсавета, то згодна новай рэдакцыі рашэння сюды адносіцца толькі в. Ласі, і то не цалкам, а тыя вуліцы і дамы, што ўваходзяць непасрэдна ў зону, радыусам не меней паўкіламетра ад свінафермы. У буферную зону вакол свінатаварнай фермы Сычкава, якая таксама належыць Бабруйскаму КХП, раней уваходзілі як непасрэдна вёска Сычкава, так і вёскі Баяры, Вінаградаўка, Калініна, Краснае, Лысая Гара, Мірадзіна, Міраціна, Саломенка, Сасновая, Ціўнавічы і Чарніцы Сычкаўскага сельсавета. На гэты час забаронена разводзіць свіней толькі ў Сычкава, і зноў жа — не ва ўсім населеным пункце, а толькі той яго частцы, што падпадае пад радыус не меней паўкіламетра. З-за свінаватарнай фермы Коўрын філіяла «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» яшчэ нядаўна забарона на развядзенне свіней была накладзена на вёскі Коўрын, Амельня, Аўсімавічы, пасёлкі Пасека, Вілы, Лясішча, Осава, Труд, аг. Варатынь Варатынскага сельсавета. Цяпер нельга разводзіць свіней толькі ў в. Коўрын, у радыўсе не меней 0,5 км ад фермы. Яшчэ адна свінаферма, вакол якой створана буферная зона, належыць СВК «Гігант» і размяшчаецца ў в.Малыя Бортнікі. Менавіта на гэты населены пункт і распаўсюджваецца, згодна апошніх зменаў, забарона на ўтрыманне свіней ва ўласных падсобных гаспадарках грамадзян, зноў жа з улікам 0,5-кіламетровага радыусу. З такіх населеных пунктаў як пас. Малыя Бортнікі, вёскі Малінаўка, Марцінаўка, Міхалёва-2, Воўчая Гара, Пустошка, а таксама з аграгарадкоў Міхалёва-1 і Вялікія Бортнікі забарона знята.

— Ці значыць гэта, што вяскоўцы могуць уздыхнуць з палёгкай і насцярожанасць у дачыненні АЧС паслабіць?
— Зусім не. Хачу адзначыць, што мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне заносу на тэрыторыю раёна афрыканскай чумы свіней, застаюцца тымі ж. Змены, што адбыліся, не даюць права грамадзянам населеных пунктаў, якія выведзены з буфернай зоны, на, так бы мовіць, вольнае ўтрыманне свіней. Жывёла, як і раней агаворвалася, павінна ўтрымлівацца згодна ветэрынарна-санітарных правілаў, патрабаванні застаюцца тыя ж. Калі чалавек ігнаруе ўстаноўленыя правілы ўтрымання, корміць свіней невядома дзе і невядома ў каго набытым і адкуль прывезеным камбікормам — і дадзены факт будзе пацверджаны, то да яго будуць прыменены дысцыплінарныя і адміністрацыйныя пакаранні.

Паўтаруся, патрабаванні да свінаводства застаюцца жорсткімі, проста зменшана буферная зона, каб у людзей у прынцыпе была магчымасць вырошчваць свіней, займацца свінаводствам.

— Дадзеныя змены ўжо даведзены да жыхароў населеных пунктаў, якія яны закранулі?
— Пасля таго як 5 снежня на пасяджэнні Бабруйскага райвыканкама рашэнне па гэтым пытанні было прынята, праз сельскія выканкамы і праз сродкі масавай інфармацыі, у прыватнасці раённыя газету «Трыбуна працы» і праграму радыёвяшчання «Бярэзінская хваля», інфармацыя да жыхароў даводзіцца.

— І яшчэ адно пытанне. Калі, скажам, цяпер жыхары населеных пунктаў, што выйшлі з-пад дзеяння 5-кіламетровай зоны, выкажуць жаданне набыць на зіму маладняк, такая магчымасць будзе ім прадастаўлена, маю на ўвазе бліжэйшыя свінафермы?
— Зразумела. І Бабруйскі КХП, і філіял «Варатынь», наколькі ведаю, займаюцца рэалізацыяй парасят, і на гэта маюць поўнае права. Галоўнае, каб апошнія не рэалізаваліся ў месцах, дзе застаецца дзеянне буфернай зоны. Так што без свіней грамадзяне не застануцца, тым болей што змены якраз-такі і накіраваны на развіццё свінаводства, але па правілах. Адзінае, на што б хацеў звярнуць увагу вяскоўцаў — перад тым, як набыць жывёлу, неабходна падрыхтаваць хлявы і памяшканні, дзе яна будзе ўтрымлівацца, і падчас узнікнення праблемных пытанняў, звязаных з развядзеннем свіней, не баяцца звяртацца ў сельскія выканкамы і да нас, у ветэрынарную службу, за парадамі і кансультацыямі, па тэлефонах: 47-34-02 ці 47-34-07.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 1030 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.