Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 03 Декабрь 2014 15:38

У раёне працягваецца прыватызацыя грамадзянамі жылля дзяржаўнага жыллёвага фонду

Пра тое, што неабходна для ажыццяўлення дадзенай працэдуры, хто можа разлічваць на прыватызацыю на ільготных умовах і што пагражае грамадзянам, якія не прыватызуюць жыллё ў вызначаны тэрмін расказвае начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Бабруйскага райвыканкама І.Г. Пракопчык.

— Ірына Генадзьеўна, першае, што б хацелася запытацца — да якога часу будзе праводзіцца прыватызацыя? Ці вызначана канкрэтная дата?

— Дата вызначана. Згодна з заканадаўствам, прыватызацыя дзяржаўнага жыллёвага фонду будзе ажыццяўляцца да 1 ліпеня 2016 года. Гэтым часам у наш аддзел ужо паступаюць заяўкі на прыватызацыю жылых памяшканняў.

— Хацелася б пачуць больш падрабязна пра тое, што неабходна для ажыццяўлення прыватызацыі?

— Пачну з таго, што для падачы заявы ў аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі неабходна згода ўсіх паўналетніх членаў сям’і, на непаўналетніх прадастаўляецца пасведчанне аб нараджэнні. Прыватызацыя жылых памяшканняў ажыццяўляецца ў растэрміноўку на 40 год з першапачатковым узносам не меней 10 працэнтаў ад ацэначнага кошту. Да таго ж, жыхары нашага раёна, якія маюць чэкі «Жыллё», могуць унесці пазначаную жыллёвую квоту ў прыватызацыю жылых памяшканняў. Таксама некаторыя грамадзяне маюць права на прыватызацыю жылых памяшканняў на ільготных умовах з улікам жыллёвай квоты сумы квот.

— Хто дакладна можа разлічваць на ільготную прыватызацыю?

— На ільготную прыватызацыю могуць разлічваць такія катэгорыі грамадзян як Героі Беларусі, інваліды Вялікай Айчыннай вайны, інваліды, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі іншых краін, былыя вязні фашысцкіх канцлагераў, інваліды з дзяцінства, грамадзяне, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама грамадзяне, якія займаюць жылыя памяшканні ў блакіраваных і аднакватэрных жылых дамах пры ўмове, што апошнія маюць знос на 60 працэнтаў і болей.

— У чым заключаецца ільготная прыватызацыя? Іншымі словамі, якая ў ёй выгада для чалавека?

— Грамадзяне гэтых катэгорый (акрамя тых, хто займае жылыя памяшканні ў блакіраваных і аднакватэрных жылых дамах пры ўмове, што апошнія маюць знос на 60 працэнтаў і болей) маюць права на перадачу ім ва ўласнасць на бязвыплатнай аснове ў межах 20-ці квадратных метраў агульнай плошчы жылых памяшканняў на кожнага непрацаздольнага непрацуючага члена сям’і.

— І апошняе — што пагражае грамадзянам, якія не прыватызуюць жылыя памяшканні дзяржаўнага жыллёвага фонду да вызначага часу?

— Жылыя памяшканні, якія не будуць прыватызаваныя да ўстаноўленага тэрміну — 1-га ліпеня 2016 года, набудуць статус камерцыйных жылых памяшканняў. Іх наймальнікам прыдзецца штомесяц аплачваць не толькі камунальныя паслугі, у прыватнасці, тэхабслугоўванне і капітальны рамонт, але і ўносіць плату за карыстанне жыллём. На дадзены час гэтая плата, па добраўпарадкаваным жыллёвым фондзе, складае 3 тысячы рублёў за 1 квадратны метр у месяц. У выпадку, калі наймальнікі жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання не ўносяць плату за карыстанне гэтым жылым памяшканнем на працягу двух месяцаў, яны будуць выселены з дадзеных жылых памяшканняў з усімі членамі сям’і без прадастаўлення ім іншага жылля. Як бачыце, турботы абаснаваныя.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 2504 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.