Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 26 Май 2014 10:25

Падрыхтоўка да экзаменаў - адказны час

Для многіх школьнікаў пачы наецца складаны і адказны перыяд — падрыхтоўка да экзаменаў. Як падрыхтавацца да іх, як пазбегнуць непрыемных памылак, расчараванняў бацькоў? Уменню здаваць экзамены ніхто спецыяльна не вучыць. Разам з тым адпаведныя псіхатэхнічныя навыкі вельмі карысныя, так як увогуле садзейнічаюць развіццю навыкаў мысліцельнай дзейнасці, уменню мабілізаваць сваю памяць, увагу ў складанай сітуацыі, авалодаць уласнымі эмоцыямі.

Экзамен — складанае інтэлектуальнае і псіхалагічнае выпрабаванне для чалавека. У ім можна выдзеліць тры асноўныя этапы: падрыхтоўка да экзамену, вывучэнне вучэбнага матэрыялу перад ім, паводзіны напярэдадні экзамену і на экзамене.

Падрыхтоўка да экзамену пачынаецца з абсталявання месца. Затым карысна скласці план падрыхтоўкі. Для гэтага неабходна высветліць, што вамі засвоена недастаткова добра. Далей трэба вызначыць аб’ём работы, якую неабходна зрабіць, і размеркаваць яе ў адпаведнасці з часам, але з такім разлікам, каб у вас быў некаторы рэзерв часу перад самым экзаменам. Варта дакладна вызначыць, што менавіта сення будзе вывучацца. Не ўвогуле: «Крыху пазаймаюся», а якія канкрэтна раздзелы будуць вывучаны. Асноўнай умовай паспяховага і асэнсаванага запамінання з’яўляецца прымяненне вывучаемага матэрыялу ў практычнай дзейнасці: у рашэнні задач, выкананні практыкаванняў, адказах на пытанні пасля вывучэння тэмы. Вельмі карысна структурыраваць матэрыял шляхам складання планаў, схем, прычым абавязкова рабіць гэта не ў думках, а на паперы. Абавязкова трэба чаргаваць работу і адпачынак.

Зразумела, падрыхтоўка да экзаменаў — гэта і адказны час для бацькоў. Пастарайцеся стварыць свайму дзіцяці аптымальныя ўмовы для падрыхтоўкі. Не старайцеся яму часта нагадваць пра яго адказнасць ці бездапаможнасць. Звышустаноўка бацькоў толькі на самыя высокія адзнакі часта прыводзіць да зрыву, лішніх хваляванняў. Галоўнае — сувымяраць магчымасці з рэальнымі мэтамі. Калі дзіця відавочна не цягне на «выдатна», не мучце яго. На сёння гэта мяжа яго магчымасцяў. Не абвінавачвайце яго ці настаўніка ў няўдачы.

Напярэдадні экзамену неабходна добра адпачыць, выспацца — у дзень экзамену будзе лепш працаваць галава, вы будзеце добра сябе адчуваць. Не забывайцеся, што ўвесь час, пакуль ідуць экзамены, вы павінны добра харчавацца. Інакш ваш арганізм можа проста не вытрымаць разумовых перагрузак. Выпраўляючыся на экзамен, праверце, ці не забыліся вы ўзяць дакументы. Вазьміце з сабою дзве ручкі. Чаму дзве? Другая спатрэбіцца вам, калі нечакана падвядзе першая. Пажадана ўзяць з сабой гадзіннік, каб кантраляваць час. Апраніцеся адпаведна надвор’ю. У аўдыторыі можа быць вельмі душна. Дыскамфорт будзе адцягваць вашу ўвагу, што непажадана на экзамене. Выбіраючы адзенне, не забудзьцеся, што вы ідзяце на экзамен, а не на пляж ці вечарынку.

Не піце перад экзаменам валер’янкі і іншых заспакаяльных сродкаў. Памятайце, што дзейнічаць яны будуць і на хуткасць вашай разумовай дзейнасці. А галава ў час экзамену павінна працаваць «на павышаных абаротах». Вы можаце ўзяць з сабой шакаладку і ваду. Добра, калі вада будзе без газу.

На экзамен лепш прыйсці крыху раней, чым спазніцца. Не ўздумайце размаўляць з кім-небудзь у час экзамену ці карыстацца шпаргалкамі, электроннымі сродкамі: можаце аказацца за дзвярыма. Здаўшы экзамен, патэлефануйце дадому. Там за вас хвалююцца.

Ведайце: калі вы займаліся і рыхтаваліся, вы абавязкова паступіце. Удачы вам!

Таццяна Васілеўская, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Осаўскага ВПК «Дзіцячы сад-СШ»

Прочитано 1937 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.