Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Вторник, 28 Сентябрь 2021 15:49

Калі сустрэў у лесе звера

Восень — пара збору грыбоў, а значыць — актыўнага наведвання грамадзянамі лясоў і... магчымай сустрэчы чалавека з дзікім зверам. Як правільна сябе паводзіць у такой — іншым разам надзвычайнай — сітуацыі, ведае далёка не кожны. Каб папярэдзіць бяду, а разам з тым і звароты грамадзян па гэтай тэме ў адпаведныя міністэрствы (лясной гаспадаркі, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя), мы звярнуліся за тлумачэннем правілаў паводзін у лесе падчас сустрэчы з дзікімі жывёламі да першага намесніка начальніка Бабруйскага райсельгасхарчу Аляксандра Кісялёва:

— Ёсць спецыяльна распрацаваная памятка паводзін чалавека падчас сустрэчы з дзікай жывёлай у лесе. Дык вось там пазначана, што нярэдка напад жывёлы на чалавека правакуе сам чалавек.

Для пачатку ж заўважу, што хадзіць у лес трэба не ў адзіночку, апранацца — адпаведна месцу. Адзенне і абутак павінны абараняць ад пакусаў вос, пчол, гадзюк і іншых лясных насельнікаў. Ад адзення, да таго ж, добра каб быў чуваць шэлест. Абавязкова — галаўны ўбор, высокія боты і г. д. Сустрэчу з дзікай жывёлай лепш папярэдзіць, а гэта якраз-такі здольны зрабіць шэлест адзення, шумная размова, гоман, смех, спевы, гучнае пастукванне — дзікая жывёла будзе імкнуцца абысці вас, схавацца.

Калі ўсё ж сустрэча адбылася, трэба даць зверу сысці — здаровая жывёла можа напасці на чалавека толькі дзеля абароны сваёй і патомства, ад нечаканасці, дзеля абароны ад магчымай агрэсіі з боку чалавека. Таму не бяжыце, не паварочвайцеся да жывёліны спінай, а павольна адступайце назад, сочачы за яе паводзінамі. Важна не панікаваць, не рабіць рэзкіх рухаў. Не махаць рукамі і не крычаць. Трэба сцішыцца і ацаніць сітуацыю — стан жывёлы, яе рэакцыю на здарэнне.

Ні ў якім разе нельга набліжацца да звера, тым болей імкнуцца яго палашчыць, нават калі гэта здаецца бяспечным. Гэта не так! І тым болей такія лагодныя паводзіны могуць быць прыкметай небяспечнай хваробы дзікай жывёлы — шаленства.

Не варта нічога кідаць у сустрэтую жывёлу, лавіць яе, не варта падыходзіць да параненай дзікай жывёлы. Таксама трэба трымацца падалей ад дзіцёнышаў звяроў.

Асобна хачу заакцэнтаваць увагу на правілах паводзін падчас сустрэчы з дзікам. Небяспечна набліжацца да групы жывёл, якія пасуцца. Нельга набліжацца да самкі з дзецьмі, тым болей браць парасят на рукі — свіння адразу ж пачне іх абараняць. Між тым, дзікі не часта групуюцца, таму не рэдкасць сустрэць у лесе адзінкавую жывёлу. Хутчэй за ўсё адзінкавы кабан не стане нападаць, калі толькі не хворы, у тым ліку на шаленства.

Калі ж дзік усё-такі раз’юшыўся і збіраецца напасці, а буйнакалібернага ружжа пры вас няма, крычаць і ўцякаць далёка — позна (дзік хутка бегае), трэба ратавацца на бліжэйшым дрэве. Крычаць і кідаць нешта ў жывёлу з дрэва нельга. Лепей — затаіцца і чакаць, калі дзік страціць да вас цікавасць і сыдзе.

Зрэшты, пра выпадкі выяўлення хворай, параненай, траўмаванай жывёлы ці той, якой пагражае гібель у выніку стыхійных бедстваў або якая можа ўяўляць пагрозу здароўю і жыццю чалавека, неабходна паведаміць у сельвыканкам ці Бабруйскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету.

Прочитано 335 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.