Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 17 Февраль 2020 12:46

Дзяржава паклапацілася пра вяскоўцаў

З нядаўняга часу 18-кватэрны жылы дом № 43-а па вуліцы Армейскай у в. Каменка Слабадкоўскага сельсавета пераведзены з цэнтральнага цеплазабеспячэння на індывідуальнае газавае. Устаноўлены ў кожную кватэру двухконтурны газавы кацёл дазваляе не толькі рэгуляваць ацяпленне, але і мець гарачую ваду.

Да таго ж, дзякуючы новаўвядзенню, жыльцы змогуць разлічваць на некалькі зніжаную плату за ацяпленне. Па папярэдніх разліках, калі за снежань за 2-хпакаёвую кватэру агульнай плошчай 42,0 м2 давялося заплаціць 28,46 рублёў, за 3-хпакаёвую кватэру агульнай плошчай 62,2 м2 — 41,85 рублёў, то цяпер, пры дзеючым тарыфе 0,1205 руб. за 1 м3 прыроднага газу і сярэднемесячным спажыванні 200 кубоў у 2-хпакаёвай кватэры, трэба заплаціць 24 рублі, і 300 м3 у 3-хпакаёвай кватэры — 36,15 рублёў адпаведна. Таксама зменшылася колькасць спажываемай грамадзянамі электрычнасці, якая раней ішла на падагрэў вады. І самае галоўнае — плаціць за аптымізацыю схемы цеплазабеспячэння жыльцам дома не давялося: гэты клопат узяла на сябе дзяржава. Па словах начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Ірыны Пракопчык, на дадзеныя мерапрыемствы асвоена звыш 200 тысяч бюджэтных грошай.

Аптымізацыя схемы цеплазабеспячэння дома прынесла палёгку УКП «Жылкамгас». Сабекошт рэалізацыі адной гігакалорыі кацельнай у Каменцы, якой ацяпляўся дом, складаў 321 рубель пры планава-разліковай цане на 2019 год 111 рублёў. Розніцу жылкамгасу давялося ўскласці на сябе. З улікам таго што ва Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2015 года № 535 «Аб прадастаўленні жыллёва-камунальных паслуг» (п. 1.20) прадугледжаны перавод (бясплатны для жыльцоў) эксплуатуемага жыллёвага фонду грамадзян з цэнтральнага цеплазабеспячэння на індывідуальнае, УКП «Жылкамгас» было распрацавана і ўзгоднена з Магілёўскім аблвыканкамам тэхніка-эканамічнае абаснаванне мерапрыемстваў па аптымізацыі схемы цеплазабеспячэння дома. На яго падставе Бабруйскім райвыканкамам у красавіку мінулага года прынята рашэнне аб пераводзе 18-кватэрнага жылога дома ў Каменцы з цэнтральнага цеплазабеспячэння на індывідуальнае газавае ацяпленне.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 577 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.