Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 23 Декабрь 2019 16:12

Сельскія лазні: дзе на раёне можна скарыстацца гэтай паслугай

Пра гэта нашая гаворка з начальнікам аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Ірынай Пракопчык.

— Ірына Генадзьеўна, хто ў раёне аказвае паслугі лазні?

— Гэта УКП «Жылкамгас». На балансе прадпрыемства значыцца лазнева-пральны комплекс на 25 памыйных месцаў у пас. Глуша і лазня ў Рэдкім Розе. Апошняя, з-за адмоўнага фінансавага выніку і нізкай гадавой загружанасці, вось ужо колькі год як не функцыянуе. Што да Глушанскага комплекса, то яго гадавая загружанасць некалькі вышэйшая — за няпоўныя 12 месяцаў бягучага года склала 26,4% (за 2018 год — 21%). Лазня ў Глушы працуе па суботах. Кошт адной памыўкі (за 2 гадзіны) складае, у адпаведнасці з рашэннем Магілёўскага аблвыканкама, — 4,70 рублёў. Для зручнасці наведвальнікаў у дзень работы лазні працуе таксама і парыкмахер з 9 да 13 гадзін.

— Але ж адна лазня на раён наўрад ці вырашыць патрэбу ў паслузе? Ці ёсць яшчэ якія варыянты?

— Тут заўважу, што сярод мерапрыемстваў раённага плана па забеспячэнні насельніцтва даступнымі і якаснымі паслугамі лазняў, зацверджанага рашэннем Бабруйскага райвыканкама ў 2018 годзе, — і прыцягненне прыватнага бізнесу да гэтага накірунку дзейнасці. На сёння такая ўзаемасувязь наладжана — за вызначаную плату паслугі лазняў і душавых сельскім жыхарам гатовы аказаць і аказваюць на аб’ектах агратурызму, якіх у раёне дастаткова шмат. Сярод апошніх аграсядзібы «Ізабэла» і «Ранчо» ў аг. Леніна, «У Шчаткава» — у аднайменным населеным пункце, «Тры ільвы» — у в. Сычкава, «Воля» — у в. Лысая Горка, «У Пятровіча» — у Новай Шараеўшчыне, «Адпачынак плюс» у Вішнёўцы, сядзіба «Церамок» у аг. Міхалёва, «Спадчына» — у Глушы, «Тихий омут» — у в. Дойнічава.

— У маё дзяцінства сяльчане для памыўкі часцяком выкарыстоўвалі лазні сельгасаб’ектаў. Цяпер гэта магчыма?

— Чаму не? Упэўнена, і работнікі сельгаспрадпрыемстваў, і члены іх сямей, якія прыходзяць дапамагчы ўправіцца жонцы ці матулі, могуць скарыстацца і лазняй, якая тут ёсць. Плюс да гэтага дадам, што амаль у паловы з 8732 хатніх гаспадарак раёна маюцца ўласныя лазні, і «банны дзень» людзі ладзяць, не выходзячы з двара.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 510 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.