Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 04 Декабрь 2019 11:36

«Догляд, догляд і яшчэ раз догляд»

Пра гэта амаль што ва ўнісон гавораць цялятніцы радзільнага аддзялення малочна-таварнай фермы № 1 СВК «Гігант» Ларыса Камлёва і Таццяна Міхалёнак, калі размова заходзіць пра фактары поспехаў у іх прафесіі — высокую захаванасць маладняку, адпавядаючыя тэхналагічным прывагі цялятак да 3-месячнага ўзросту.

«За малымі цяляткамі ходзім, як за малымі дзецьмі», — усміхаецца Таццяна Рыгораўна, увішна адпраўляючы ў загарадку з індывідуальным домікам, адкуль з цікаўнасцю выглядвае пыса маленькай жывёліны, сена. Ларыса Сямёнаўна тым часам па-звыкламу шпарка пасыпае праход апілкамі, ад чаго прыбудова хлява з хаткамі для цялятак напаўняецца прыемным дравесным пахам. Навядзенне парадку — заключны этап кожнага з наведванняў фермы жанчынамі. Гэта значыць, тройчы на дзень. А да гэтага колькі ўсяго даводзіцца перарабіць — дагледзець не толькі цялятак, але і рагуль у час і пасля ацёлу, раздаіць апошніх. Але ж пра ўсё па парадку.

Працоўны дзень Ларысы Сямёнаўны і Таццяны Рыгораўны, якія абслугоўваюць радзільнае аддзяленне фермы хутка 14 год, пачынаецца а палове на 5-ю. Дабіраюцца да месца працы жанчыны на веласіпедах. На запытанне, ці няма страху ў такую рань — у асенне-зімовы перыяд зусім цемень — зноў жа амаль разам адказваюць «не»: звыкліся і няўтульнасці не адчуваюць. У памяшканні першай справай робяць пільны абход. Кароў — на прадмет ацёлу і выяўлення хвароб, якія могуць пасля гэтага развіцца, «прашчупвання» індывідуальна кожнага цялятка. Нованароджанае выпойваюць малозівам. Прычым робяць гэта, у адпаведнасці з тэхналагічнымі патрабаваннямі, пасродкам спецыяльнага зонда. І тут, удакладняюць жанчыны, таксама свае правілы.

— Малозіва ад першацёлкі для гэтых мэт па сваіх якасцях не падыходзіць, — заўважае Ларыса Сямёнаўна. — На гэты выпадак выкарыстоўваем замарожанае ад кароў 2-3 і наступных ацёлаў, папярэдне разагрэўшы яго да адпаведнай тэмпературы ў «вадзяной лазні» (і халадзільная камера для захавання малозіва, і прыстасаванне для яго разагрэву знаходзяцца непасрэдна ў хляве, у спецыяльна адведзеным памяшканні).

Замерваюць на шчыльнасць і ўсё малозіва. Тое, што не адпавядае норме, таксама не ўключаюць у выпойванне. У асноўным цялятам да 10 дзён прапаноўваюць малако непасрэдна ад маці, што лічыцца істотнай умовай будучага здароўя жывёлы.

Ад рагулі цяля адымаюць адразу, таму клопатаў каля нованароджаных і першых дзён жыцця дастаткова. Выпойваюць такіх жывёлін пасродкам соскі папярэдне падагрэтым малаком. Цялятак, у якіх здараюцца праблемы са страўнікам, ад малака на некаторы час адлучаюць. Замест яго прапаноўваюць травяны адвар, які гатуюць тут жа, пры ферме, з самастойна нарыхтаванай травы.

— Збіраць апошнюю нас не абавязваюць, робім гэта па ўласнай ініцыятыве, — гаворыць Таццяна Рыгораўна, дэманструючы бідон для заварвання. — Самі зацікаўлены ў тым, каб жывёла хутчэй вылечвалася: і клопатаў ля яе меней, і ў рост шпарчэй пойдзе. Так што ўлетку паміж кармленнямі садзімся з Ларысай Сямёнаўнай у яе аўто і айда па зверабой, конскае шчаўе ды іншую неабходную расліннасць.

У кармушках цялят — сена, камбікорм. Рацыёны для кожнага ўзросту, па словах жанчын, свае, збалансаваныя з улікам фізіялагічных асаблівасцей жывёлы. У рацыёне іх гадаванцаў ёсць нават мюслі, якія вырабляюць на ўласным камбікормавым заводзе. Іх цялятам прапаноўваюць ва ўзросце 4 дні і на працягу 35 дзён.

 

Таццяна Рыгораўна Міхалёнак

Другі прыход на ферму — а палове на 12-ю, трэцяе кармленне пачынаюць у 17.30.

І калі заступаюць на працоўнае месца жанчыны строга па вызначаным графіку, то пакідаюць яго нярэдка з адхіленнем: застаюцца, каб прыняць нованароджанае цялятка, вырашыць тое ці іншае вытворчае пытанне.

— Аддзяленне ў нас радзільнае, дакладны час ацёлу кароў не заплануеш, — усміхаецца Ларыса Сямёнаўна, — таму да неабходнасці застацца, калі трэба, ставімся з разуменнем.

Лічба жывёлы, за якой ажыццяўляюць цялятніцы догляд, пераменная. На час нашага наведвання было 32 цяляты і 12 рагуль на раздойванні. Заробак, па словах жанчын, залежыць ад прываг маладняку, колькасці расцёлаў, атрыманага і прададзенага малака.

 

Ларыса Сямёнаўна Камлёва

На запытанне, ці задаволены цялятніцы заробкам, тыя, смеючыся, заўважаюць, што грошай многа не бывае, але галоўнае для іх — каб ўсе былі здаровымі і на рабоце ладзілася.

Зрэшты, працаваць у радзільным аддзяленні МТФ № 1 жанчыны пачалі ў адзін год. Таццяна Рыгораўна да гэтага была даяркай тут жа на ферме, Ларыса Сямёнаўна — поварам з 20-гадовым стажам на Краснапольшчыне, адкуль родам і дзе застацца не дазволіла чарнобыльская бяда. Да новых абавязкаў жанчыны хутка прызвычаіліся, работу, хоць і нялёгкую, палюбілі, ды так, так што памяняць ферму на сталоўку (такія прапановы былі) Ларыса Камлёва не захацела. У Таццяны таксама быў вопыт жыцця ў другой мясцовасці. Але Бабруйск вяскоўцу-мужу не прыглянуўся — не давалі спакою сельскія краявіды. Гэтая акалічнасць і складанасці з вырашэннем жыллёвага пытання паўплывалі на прыняцце рашэння пераехаць у вёску. Так Міхалёнкі апынуліся ў СВК «Гігант», у прапанавым гаспадаркай доме. Калгаснае жыллё з усімі дабротамі вылучыла сельгаспрадпрыемства і сям’і Камлёвых.

Па словах цялятніц, ладзіцца тая праца, якая прыносіць маральнае і матэрыяльнае задавальненне. Яны сваю любяць — і гэтым усё сказана.

Але перш за ўсё на добрасумленную працу цялятніц указваюць вынікі іх работы, — адзначае загадчыца МТФ Таццяна Васільеўна Кушнярова, — сярэднемесячныя прывагі цялятак, за якімі жанчыны даглядаюць, на ўзроўні тэхналагічных.

Прочитано 610 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.