Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 13 Февраль 2019 12:22

Афган — трагедыя не толькі тых, хто ваяваў

Вайна ў Афганістане, бесчалавечная і бессэнсоўная, пакалечыла жыцці не толькі непасрэдных яе ўдзельнікаў — салдат, але і іх сем’і. У стрэсавай сітуацыі чакання жылі ўсе: бацькі, браты і сёстры, бабулі і дзядулі, каханыя, жонкі. Стрэсавым, як аказалася, стала жыццё і для будучых абранніц воінаў-інтэрнацыяналістаў.

— У першыя гады, як толькі пабраліся шлюбам, з мужам было страшна спаць, — згадвае жыхарка аг. Варатынь Галіна Анатольеўна Новікава, удава воіна-інтэрнацыяналіста Аляксандра Аркадзьевіча Новікава, які заўчасна пайшоў з жыцця ў 2011 годзе. — Ён то крычаў у сне, то падхопліваўся і імкнуўся некуды бегчы. Пра вайну расказваць не любіў і не расказваў... І я не дапытвалася: разумела, што несалодка было — вунь які худзенькі на фотаздымках тых год. У войска муж быў прызваны ў 1979 годзе — першым годзе афганскай вайны. Прайшоў праз вучэбку ў Печах і — танкістам у Кабул... Вяртанне салдата на радзіму 31 снежня 1981 года стала для сям’і радасным навагоднім падарункам.

Галіна Анатольеўна ўпэўнена, што перажытае ў юнацтве напрамую паўплывала на заўчасную смерць мужа — Аляксандру Аркадзьевічу ў 2011-м толькі споўнілася пяцьдзесят.

Па словах Галіны Анатольеўны, муж штогод прымаў удзел у раённых мерапрыемствах з нагоды гадавіны вываду войскаў з Афганістана, разам з іншымі воінамі-інтэрнацыяналістамі наведваў магілы загінутых на той вайне. Цяпер прыходзяць на яго магілу — пастаяць, папаляць свечкі, паўспамінаюць, памаўчаць...

У Варатынь Новікавы і яшчэ дзве сям’і прыехалі са Слаўгарадчыны. У перажытку за дзяцей уцякалі ад радыяцыі, як адзначае Галіна Анатольеўна, яшчэ да таго, як было аб’яўлена афіцыйнае перасяленне. Аб’ехалі не адну мясцовасць, а спыніліся менавіта ў Варатыні: тут прапанавалі і работу па спецыяльнасці (мужу
— электрагазазваршчыкам у мясцовай сельгасарганізацыі, ёй — выхавальніцай дзіцячага садка), і новенькі катэдж з усімі дабротамі. Мая суразмоўца з удзячнасцю гаворыць пра мясцовую ўладу і жыхароў, якія цёпла і ветліва прынялі тады перасяленцаў.

— У жыцці ўсё, здаецца, склалася нядрэнна, — заўважае Галіна Анатольеўна, — я ўжо выйшла на заслужаны адпачынак, у філіяле «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» трактарыстам працуе сын — ягонай сям’і гаспадарка вылучыла прыгожы сучасны дом, памочнікам урача ў мясцовай амбулаторыі — дачка. Вось толькі ва ўнукаў няма дзеда...

Прочитано 611 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.