Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 24 Январь 2018 15:47

Народныя абраннікі трымаюць справаздачу

Тамара Міхайлаўна Крывулец — дэпутат раённага Савета дэпутатаў 27 склікання па Баярскай выбарчай акрузе. Яе дэпутацкі стаж пачаўся даўно. Да цяперашняга склікання двойчы была народным абраннікам сельскага Савета дэпутатаў. Сваіх выбаршчыкаў Тамара Міхайлаўна ведае дасканала: хто чым займаецца, што каго турбуе, якія пытанні хвалююць і патрабуюць вырашэння.

Як чалавек неабыякавы і дзейсны, у размове пачынае з таго, што за час дэпутацтва ажыцця­віць не ўдалося — гэта палепшыць якасць дарогі па аўтобусным маршруце Бабруйск-аг. Леніна праз в. Раксалянка. У спякоту, якая ў апошнія гады становіцца нормай для мясцовасці, гравійка да таго награецца, што язда па ёй і для вадзіцеляў з кандуктарамі, і для пасажыраў становіцца сапраўдным выпрабаваннем. Ёсць і тое, што дэпутата парадавала, — наладзілася работа грэйзера ў в. Такары, падсыпалі і пад­раўнялі дарогу ў в. Баяры.

Таксама людзі прыходзілі, як заўважае, са скаргамі на закрыццё магазіна ў Баярах. Давялося тлумачыць, што стацыянарная гандлёвая кропка нерэнтабельная. Зразумелі. Тым болей што аўталаўка, якая яе замяніла, працуе зладжана і наведваецца дастаткова часта — задавальняе грамадзян. Былі звароты да дэпутата і адносна запруджанасці населеных пунктаў бяздомнымі сабакамі. За вырашэннем праблемы прыйшлося звярнуцца ў жылкамгас.

Прочитано 1332 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.