АЛЯКСЕЕЎ КАРНЕЙ ІОСІФАВІЧ
Беларускі скульптар
Нарадзіўся 15.5.1943 г. у в. Вуглы Бабруйскага раёна.
У 1970 г. скончыў мастацка-прамысловае вучылішча, а ў 1976 г. − Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў А. Бембеля, А.Анікейчыка.
З 1976 г. скульптар філіяла Магілёўскай мастацка-вытворчай майстэрні ў Бабруйску, з 1989 г. старшыня праўлення Магілёўскай арганізацыі Саюза мастакоў Беларусі.
Удзельнік з 1974 г. многіх гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх выставак, конкурсаў і плэнераў. Працуе ў станкавай скульптуры, пераважна ў жанры партрэта.
Сярод твораў: партрэты маладой будаўніцы (1975), даяркі Г.Дз.Белавус, мастака Э.Белагурава (абодва 1978), бацькі (1979), Героя Савецкага Саюза ст. сяржанта М.П.Чэпіка (1980); кампазіцыя “Першы ўраджай” (1974), “Кветкавод Наташа” (1983), трыпціх “Якуб Колас” (1976) і інш. Яго творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі гісторыі і культуры ў Мінску, Літаратурным музеі М.Багдановіча і інш.