Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Алесь Адамовіч. Жыццё і творчы шлях

Алесь (Аляксандр Міхайлавіч) Адамовіч — празаік, крытык, літаратуразнаўца, публіцыст, грамадскі дзеяч.

Член-карэспандэнт АН БССР (1980), доктар філалагічных навук (1962), прафесар (1971). Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1957. Член Саюза журналістаў СССР з 1967. Член Саюза кінематаграфістаў СССР з 1977. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР ім. Якуба Коласа (1976), прэміі Міністэрства абароны СССР (1974) — за кнігу «Хатынская аповесць».

Нарадзіўся ў сям’і служачых 3 верасня 1927 года ў вёсцы Канюхі, Капыльскага раёна, Мінскай вобласці.

Яго бацька — Адамовіч Міхаіл Іосіфавіч пасля заканчэння медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, быў накіраваны ў 1928 годзе на пастаянную работу ў пасёлак Глуша (Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць).

Пераехаў туды разам з жонкай — Ганнай Мітрафанаўнай і сынамі: Яўгенам і Аляксандрам.

«А сапраўдная малая радзіма, дзе я ўваходзіў у век і ў жыццё — рабочы пасёлак Глуша або проста:«Гута»- так называлі завод здаўна, з часоў яго заснавання. Польска-нямецкае слоўца, але цалкам прыручанае, наша мясцовае. На паўдарозе ад Варшавы да Масквы, на ўсход 7 сотняў кіламетраў, на захад-амаль столькі ж, таму і «Варшаўка», таму і «Кацярынінскі тракт». А наша Глуша, пазначаная толькі на падрабязных беларускіх картах, — пацеркі на тонкай нітачцы».

У Глушы будучы пісьменнік вучыўся з першага па сёмы клас. Любіў кнігі і, асабліва А.Пушкіна, шмат разоў перачытваў «Вайну і мір» Л.Талстога.

У 1940–1941 гады Алесь вучыўся ў Бярозках на Хоцімшчыне (Магілёўская вобласць), дзе настаўнічаў яго дзядзька Антось, які «граніў» яго характар і веды.

Вярнуўся ў Глушу ў той дзень, калі пачалася вайна з Германіяй, а для яго маці, старшага брата Яўгена і яго самога — «вайна пад стрэхамі».

Ганна Мітрафанаўна стала актыўнай удзельніцай Глушанскага падполля з верасня 1941 года: будучы загадчыкам мясцовай аптэкі, яна прывозіла з Бабруйска медыкаменты і забяспечвала імі партызан атрада імя Кірава, разам са сваімі дзецьмі выконвала розныя заданні і даручэнні.

У пачатку 1943 года яна з сынамі «пайшла ў лес», у партызанскі атрад імя Кірава 37-й брыгады імя Пархоменкі Мінскага злучэння.

Алесь, ідучы ў партызаны, буханку хлеба, якую паклала яму ў сумку маці, замяніў на аднатомнік Пушкіна.

Некаторы час Алесь выконваў гаспадарчыя работы ў лагеры, пазней удзельнічаў у баях у Бабруйскім і Акцябрскім раёнах.

У пачатку 1944 года па камандзіроўцы Цэнтральнага штаба партызанскага руху быў накіраваны ў горад Ленінагорск на Алтаі. Вучыўся ў Ленінагорскім горнаметалургічным тэхнікуме і адначасова працаваў. Там сустрэў і Дзень Перамогі.

Вярнуўшыся ў 1945 годзе ў Глушу, ён экстэрнам здаў экзамены за сярэднюю школу і паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Скончыўшы ў 1950 годзе БДУ, паступіў у аспірантуру. Выкладаў там жа на кафедры беларускай літаратуры.

У 1954-1966 г.г. працаваў у інстытуце літаратуры імя Я.Купалы АН Беларусі.

З 1957 г. член Саюза пісьменнікаў СССР.

У 1962-1966 г.г. вучыўся на вышэйшых сцэнарных курсах у Маскве.

У 1964 —1966 г.г. выкладаў беларускую літаратуру ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце імя М.В.Ламаносава.

З 1987 г. — дырэктар навукова-даследчага інстытута кінамастацтва ў Маскве.

Пісаў на беларускай і рускай мовах.

Яму выпала нялёгкая місія: несці людзям праўду. І гэты чалавек ні на крок не адступіўся ад сваіх прынцыпаў. У любой сітуацыі, пры любых абставінах заставаўся самім сабой.

А.Адамовіч напісаў шэраг мастацкіх твораў. Яго раманы «Вайна пад стрэхамі» (1960), «Сыны ідуць у бой» (1963) склалі дылогію «Партызаны», дзе адлюстраваны падзеі ваенных часоў у пасёлку Глуша. Па сцэнарыю пісьменніка пастаўлена аднайменная кінадылогія (1970). Выйшлі з друку аповесці «Вікторыя» (1966), «Апошні водпуск» (1969), «Хатынская аповесць» (1972), «Карнікі» (1980), «Апошняя пастараль» (1987). У 1985 г. на кінастудыі «Беларусьфільм» Э. Клімавым пастаўлены мастацкі фільм «Ідзі і глядзі», у аснову якога пакладзены «Хатынская аповесць» ,«Карнікі». У 1987 г. выйшла кніга апавяданняў і эсэ «Маленне аб будучым». А.Адамовіч — адзін з аўтараў дакументальных кніг «Я з вогненнай вёскі...»(1975), і «Блакадная кніга» (1979).

Алесь Адамовіч — лаўрэат прэміі Міністэрства абароны СССР (1974) і Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1976) за «Хатынскую аповесць». У 1982 г. ў складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце ХХХVII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У 1989 г. абраны народным дэпутатам СССР. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны» і медалямі.

Памёр 26.01.1994 г. Пахаваны ў пасёлку Глуша.

ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.