Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 24 Март 2025 08:34

Старт масавай пасяўной дадзены: на Бабруйшчыне прайшлі “Засеўкі”

Традыцыйнае абрадавае дзейства, якім нашыя продкі ва ўсе часы суправаджалі ўнясенне ў глебу першага насення збажыны, прайшло ў Бабруйскім раёне 21 красавика.

Месцам урачыстага адкрыцця пасяўной кампаніі стала поле паблізу аг. Цялуша філіяла “Харчавік-Агра” ААТ Чырвоны харчавік-АграСэрвіс”, куды прыехалі прадстаўнікі кіруючага складу раёна на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Сухадольскім, старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Старавойтава, кіраўнікі і працаўнікі сельгасарганізацый і службаў, што іх суправаджаюць, духавенства.

Віншуючы аграрыяў з пачаткам яравой сяўбы, кіраўнік раёна пажадаў прысутным і ўсім, хто будзе ўдзельнічаць у пасяўной кампаніі, моцнага здароўя, выдатнага настрою і плённай працы.

— Мы добра падрыхтаваліся да сяўбы: у дастатку маем тэхнікі, насення, сродкаў аховы раслін, гаруча-змазачных матэрыялаў, ёсць настроеныя на выніковую працу людзі. Галоўнае цяпер — годна арганізаваць пасяўны працэс, своечасова і якасна пасеяцца, — адзначыў Аляксандр Сухадольскі.

Кіраўнік раёна акрэсліў і фронт асноўных работ на вясну: пасеяць каля 6 з паловай тысяч гектараў збожжавых, зернебабовых і кукурузы на зерне, больш за 6 з паловай тысяч га кукурузы на сілас, пасадзіць 420 га бульбы.

Здароўя, спрыяльнага надвор’я і плённай працы пажадала хлебаробам таксама дырэктар філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс” Марына Аўрамчык.

Міру ў свеце і ў душы, божага блаславення на важную справу — пратаіерэй Генадзь Вейга, благачынны Бабруйска-Глускай акругі.

Улічыўшы даўнюю традыцыю — каб мець добры ўраджай хлябоў, пасеяць іх павінны мужчыны — на свежападрыхтаванае поле за аратым з канём з насеннем у руках выйшлі ўсе тыя, ад каго залежыць арганізацыя пасяўной кампаніі ў раёне: старшыня райвыканкама, работнікі райсельгасхарчу, кіраўнікі сельгасарганізацый. Пасля гэтага па полі пайшла пасяўная тэхніка. Ганаровае права распачаць яравую сяўбу ў раёне атрымалі механізатары “Харчавіка-Агра” Мікалай Юшкевіч і Уладзімір Юшкевіч.

Выдатнае сонечнае надвор’е, узнёслы настрой людзей, жыццесцвярджальныя засеўныя песні ў выкананні артыстаў раённага Цэнтра культуры — усё гэта давала моцны зарад на працу, а разам і спадзеў, што яна прынясе чаканы вынік.    

Прочитано 76 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.