Дэлегаты Канферэнцыі заслухалі і абмеркавалі справаздачу Савета Бабруйскага раённага аб’яднання прафсаюзаў аб рабоце за 5 год (даклад аб гэтым зрабіла в. а. старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Бокач), а таксама судакладчыкаў па тэме — лідараў шэрагу прафсаюзных пярвічак, і падтрымалі прапанову прызнаць работу раённага аб’яднання прафсаюзаў здавальняючай.
Даючы высокую ацэнку дзейнасці раённага аб’яднання прафсаюзаў па абароне правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза, паляпшэнні жыцця працоўных, Таццяна Лаукманіс разам з тым адзначыла, што дадзеная структура, гэтак жа, як і аб’яднанні прафсаюзаў у іншых раёнах, складае свае паўнамоцтвы ў сувязі з заканчэннем тэрміну паўнамоцтваў. Яна падзякавала Віталю Сідзюку (не адзін год узначальваў Бабруйскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў) за добрасумленную працу. Уручыла яму ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Падзяку за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў і вялікі ўклад у прафсаюзны рух краіны, ад абласнога абяднання прафсаюзаў — кветкі.
Узнагароды за паспяховую дзейнасць і рэалізацыю задач, якія стаялі перад Бабруйскім раённым аб’яднаннем прафсаюзаў, атрымалі і найбольш актыўныя члены прафсаюзных арганізацый.