Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 09 Январь 2023 13:37

Праблема з працаўладкаваннем? Звяртайцеся ў пастаянна дзеючую камісію

Функцыянаванне камісіі па каардынацыі работы па садзеянні занятасці насельніцтва раёна працягнута і ў 2023 годзе. Чарговае яе пасяджэнне прайшло ў мінулы чацвер на базе Сычкаўскага сельвыканкама. Разам са старшынёй Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў Геворгам Мелканянам, які камісію ўзначальвае, удзел у пасяджэнні прынялі начальнік аддзела ЖКГ райвыканкама Ірына Пракопчык, галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацабароне Вікторыя Хаміцэвіч, участковы інспектар міліцыі Андрэй Лабачоў, старшыня Сычкаўскага сельвыканкама Зінаіда Трубачка, сакратар камісіі Юлія Гук і дырэктар ААТ «Саўгас Кісялевічы» Валерый Сяргейчык.

Гаворачы пра дасягненне асноўнай задачы камісіі ў папярэднім годзе і вартасць дадзенай формы ўзаемадзеяння з вяскоўцамі, якія значацца ў спісе незанятых ў эканоміцы краіны, Геворг Мелканян адзначыў, што вынікі хоць і не тыя, на якія б хацелася разлічваць, але відавочныя:
— За мінулы год са спісу беспрацоўных удалося працаўладкаваць 64 чалавекі. Гэта нямала, асабліва калі ўлічыць, што за кожным выпадкам афіцыйнага працаўладкавання — змены не толькі ў сацыяльным статусе чалавека, але яго ладзе жыцця. Да таго ж лічу, што работу камісіі трэба ацэньваць шырэй, чым колькасць працаўладкаваных. Бо гэта яшчэ і зніжэнне злачыннасці на тэрыторыі раёна, і папярэджанне пажаранебяспечных сітуацый. Не сакрэт, што прыкладна 70 працэнтаў ад колькасці наведвальнікаў камісіі — людзі нізкага сацыяльнага статусу, злоўжывальнікі спіртнымі напоямі, дэбашыры. Працаўладкаваць іх — значыць, даць шанец выправіцца, адчуць сваю значнасць, павярнуцца тварам да сям’і і родных. Калі апошняе не спрацоўвае — выпадкі таго, што чалавек пасля месяца работы ізноў вяртаецца да лайдацтва і п’янства, не адзінкавыя — то па рашэнні камісіі, ва ўзаемадзеянні з органамі ўнутраных спраў накіроўваем яго ў лячэбна-працоўны прафілакторый, адгароджваем тым самым ад грамадства, сям’і, не даючы здарыцца злачынству. Але гэта ў крайнім выпадку. Галоўнай жа мэтай ставім працаўладкаваць чалавека, зрабіць яго карысным для краіны і сям’і. Таму і падыход да кожнага індывідуальны, улічваем усе крытэрыі: вопыт, прафесійныя пажаданні, магчымасці здароўя, блізкасць да месца пражывання, усё, каб чалавек працаўладкаваўся і замацаваўся ў калектыве.

Большасць тых, хто прыйшоў на пасяджэнне камісіі, — жыхары вёсак, набліжаных да горада, што значна пашырае іх магчымасці знайсці работу. Між тым толькі адзінкі прыклалі намаганні для самастойнага пошуку вакансіі. У асноўным адказ быў звыклы — «не працую, бо няма дзе».

Хоць работа, як аказалася, ёсць. На іх жа тэрыторыі — у ААТ «Саўгас Кісялевічы», прычым, з дастаткова высокім заробкам. Але ж і ўмова сур’ёзная — сумленнае стаўленне да працоўных абавязкаў, выключэнне любога «ўзаемадзеяння» са спіртным.

Ці прымальнымі такія патрабаванні палічаць для сябе трое жыхароў сельсавета, якім дырэктар саўгаса Валерый Сяргейчык даў шанец стаць жывёлаводамі і трактарыстам, — пакажа час. Члены ж камісіі спадзяюцца, што ў наступнае пасяджэнне ў Сычкаве маладыя людзі будуць заняты стваральнай працай, што знойдуць сваё прызначэнне і тыя, каму рэкамендавана неадкладна звярнуцца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, каб разам знайсці вакансію па душы.

Прочитано 71 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.