Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Чаму я іду на выбары? Наша міні-апытанне

Юлія Шумская, дырэктар Цэнтра творчасці Бабруйскага раёна:
— Лічу, што кожны чалавек павінен удзельнічаць у жыцці сваёй краіны, каб рабіць яго лепей, удасканальваць. Дасягнуць апошняга можна у тым ліку абраўшы годнага дэпутата, здольнага актыўна даносіць да ўрада праблемы і прапановы выбаршчыкаў.

 

Наталля Новікава, настаўнік Хімоўскага ВПК «Дз/сад-СШ»:
— Чаму іду на выбары? Зразумела чаму — каб зрабіць выбар на карысць нашай будучыні, будучыні нашых дзяцей, нашых унукаў. Асабіста я ўжо вызначылася і з кандыдатам, за якога аддам свой голас.

 

Вольга Карабянкова, галоўны бухгалтар цэнтралізаванай бухгалтэрыі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама:
— Як грамадзянін сваёй краіны, я маю права выбару і хачу ім скарыстацца — выказаць сваё меркаванне адносна таго, хто, на мой погляд, годны прадстаўляць у тым ліку мяне, маю пазіцыю падчас прыняцця тых ці іншых дэпутацкіх рашэнняў. Лічу, што я проста абавязана зрабіць свой выбар.

 

Міхаіл Бандарчук, галоўны заатэхнік філіяла «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік»:
— Дэпутаты прымаюць законы, вырашаюць важныя для краіны пытанні. Ад таго, якіх абярэм, будзе залежаць, як далей будзем жыць, развівацца. Таму, лічу, прыняць удзел у выбарах — наш абавязак, і кожны грамадзянін павінен яго выканаць.

ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.