Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 30 Январь 2017 10:01

Час дыктуе новыя падыходы

Час дыктуе новыя падыходыПраверку ведаў галоўных заатэхнікаў і загадчыкаў малочна-таварных ферм сельгас-арганізацый па прымяненні імі ў сваёй рабоце сучасных тэхналагічных патрабаванняў правялі ў чацвер на гэтым тыдні спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама на чале з першым намеснікам начальніка райсельгасхарчу Аляксандрам Кісялёвым.

Акцэнт падчас тэарэтычнага іспыту, як адзначыў Аляксандр Кісялёў, быў зроблены на двух пытаннях — вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы, пачынаючы ад расцёлу, а таксама прыгатаванні кормасумясі, кармлення жывёлы ў адпаведнасці з яе фізіялагічным станам. І першым, і другім, як было адзначана, заатэхнікі і загадчыкі МТФ павінны валодаць бездакорна не толькі самі, але навучаць гэтаму іншых работнікаў фермы і, вядома ж, строга кантраляваць ход выканання тэхналагічных рэгламентаў на працягу ўсяго вытворчага працэсу.

Агаворка «раней мы рабілі так» на сучасным этапе развіцця малочнай галіны, па словах Аляксандра Кісялёва, не падыходзіць. Час мяняецца, дыктуе новыя падыходы, і станоўчых вынікаў змогуць дасягаць толькі тыя калектывы, дзе тэхналагічныя патрабаванні не ігнаруюць, а выконваюць іх безагаворачна.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.