Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 14 Март 2016 09:53

Буйнагабарытную тэхніку забяруць бясплатна

Буйнагабарытную тэхніку забяруць бясплатнаЗа жыццё бадай кожная сям’я мяняе, і нават неаднойчы, адпрацаваныя рэчы — няспраўныя альбо маральна састарэлыя — на новыя, сучасныя. Маюцца на ўвазе тэлевізары, халадзільнікі, лядоўні, пральныя і швейныя машыны, газавыя і электрапліты, магнітафоны, у тым ліку аўтамабільныя, радыёпрыёмнікі, камп’ютары, мікрахвалявыя печы, іншая бытавая тэхніка. Але куды дзяваць непатрэбнае? Адказ на гэтае пытанне ёсць!

З нядаўняга часу пазбавіцца ад непатрэбнай буйнагабарытнай бытавой тэхнікі, прычым бясплатна, дапамагае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства «Магілёў ВТІ». Для гэтага жыхарам раёна неабходна толькі зрабіць тэлефонную заяўку — у мясцовы сельвыканкам, у аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама (72-04-68; 72-05-78) ці напрамую ў абслуговую арганізацыю па тэлефонах: (80225) 46-87-73, 70-80-98; vel: (044) 7-507-577; www.mogilevvti.by.

Тэлефонныя заяўкі ў «Магілёў ВТІ» прымаюцца ў буднія дні з 8.00 да 17.00, у пятніцу — да 15.45, абедзены перапынак — з 12.00 да 13.00).

Вышэйзгаданыя рэчы (з выкананнем пагрузачных работ) гатовы забраць з дамоў, кватэр, гаражоў. Умова — неразборны стан тэхнікі.

Пасля вывучэння заявак вяскоўцаў будзе складзены адпаведны графік вывазу — прыкладна 1 раз у квартал.

Чакаем вашых заявак. Апошнія зэканомяць ваш час, пазбавяць ад неабходнасці самім транспартаваць тэхніку да спецыялізаваных месцаў збору, трацячы на гэта час і грошы.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.