Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 14 Декабрь 2015 10:53

Адходы - у даходы

Адходы - у даходыДа ліку бытавых адходаў жыццядзейнасці чалавека, якіх некаторыя з грамадзян па звычцы імкнуцца «перасяліць» з падворка за ваколіцу ці ў бліжэйшы хмызняк, адносяцца і тыя, што чалавеку — пасля перапрацоўкі — здольны яшчэ паслужыць.

Праўда, каб апошняе здарылася і выкарыстаныя так званыя другасныя матэрыяльныя рэсурсы — папера, шклобой, поліэтылен і іншыя — ператварыліся ў патрэбныя рэчы, ад кожнага з нас патрабуецца правільна з імі абыходзіцца.

На тэрыторыі раёна збор цвёрдых бытавых адходаў, згодна зацверджанага графіка для кожнага населенага пункта, ажыццяўляе УКП «Жылкамгас». Жыхары аграгарадкоў, а таксама пасёлкаў Глуша і Туголіца могуць выкарыстаць для гэтага спецыяльныя кантэйнеры для асобнага збору адходаў. Забяруць другасныя матэрыяльныя рэсурсы, ды яшчэ і заплацяць за іх грошы ўсе магазіны Бабруйскага гандлёвага цэнтра на тэрыторыі раёна. А ў пасёлках Глуша, Рэдкі Рог і Туголіца — і створаныя для гэтых мэт нарыхтоўчыя пункты жылкамгаса, дзе сёння за 1 кілаграм макулатуры прапаноўваюць 1000 руб., за кілаграм шклобою — 800 руб., ПЭТ-бутэлькі — 1200 руб. Збор будаўнічых адходаў ажыццяўляе УКВП «Прамадходы» на палігоне ў в. Вішнёўка. Іх утылізацыя жыхару раёна абыдзецца ў 182 000 рублёў за 1 тону. Што датычыцца складанай бытавой тэхнікі, то яе — бясплатна — возьмуць на пляцоўцы для асобнага збору другасных матэрыяльных рэсурсаў па вул. Арджанікідзе, 1. А вось дравесна-кустарнікавыя і раслінныя адходы жылкамгас не прымае. Ад іх вяскоўцы павінны пазбаўляцца самастойна. Першыя падлягаюць спальванню на ўласных зямельных надзелах (абавязкова выкананне мер перасцярогі!), другія — складзіраванню ў кампостных ямах.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.