Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 12 Октябрь 2015 10:02

Чалавек - гаспадар свайго дома і сваёй зямлі

Чалавек - гаспадар свайго дома і сваёй зямліУтрымліваць падворкі ўласных домаўладанняў і шматпавярховак у чысціні і парадку, не засмечваць вуліцы і дарогі — прамы абавязак кожнага чалавека. І было б добра, адзначаюць у аддзеле жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама, каб для людзей гэта стала яшчэ патрэбай і неабходнасцю.

У нашым раёне, па словах начальніка аддзела Ірыны Пракопчык, створаны ўсе ўмовы для таго, каб смецце, у тым ліку адходы жыццядзейнасці чалавека, якія могуць быць выкарыстаны ў якасці сыравіны для прадпрыемстваў, у дварах не залежваліся, а ў жыхароў населеных пунктаў не было неабходнасці ў стварэнні несанкцыянаваных звалак. Ва ўсіх населеных пунктах.

УКП «Жылкамгас» ажыццяўляе рэгулярны планавы вываз смецця. На тэрыторыі тых, дзе маюцца шматпавярховыя забудовы, усталяваны кантэйнеры для яго збору, у тым ліку асобнага. Усе магазіны Бабруйскага гандлёвага цэнтра на гэты час ажыццяўляюць прыём (за грошы!) другасных матэрыяльных рэсурсаў, такіх як ПЭТ і шкляная бутэлька, макулатура. Акрамя таго, у гэтых мэтах створаны і дзейнічаюць 3 нарыхтоўчыя пункты на базе Жылкамгаса — у пасёлках Рэдкі Рог, Туголіца і Глуша.

Актуальным на гэты час з’яўляецца прывядзенне ў парадак пад’ездаў шматкватэрных дамоў у населеных пунктах намаганнямі саміх жыльцоў. Такім менавіта чынам ужо адрамантаваны.

21 пад’езд у пасёлках Туголіца і Глуша. Прыгожа афарбаваныя сцены, прыбраныя фіранкамі вокны, кветкі на падаконніках выклікаюць адчуванне цеплыні, спакою і ўтульнасці ў кожнага, хто заходзіць у пад’езд. У аддзеле ЖКГ адзначаюць — навесці такую прыгажосць, выканаць гэтыя і іншыя рамонтныя работы можна як намаганнямі саміх жыльцоў, так і з дапамогай камунальшчыкаў: УКП «Жылкамгас» аказвае платныя паслугі па рамонце.

Парадак у доме і на падворку, без сумнення, візітная картка гаспадара. Але ж у клопаце пра іх чысціню нельга забывацца на вуліцы і дарогі, не дапускаць іх забруджвання. Нярэдка можна назіраць такую непрыемную з’яву, як неданесенае да кантэйнера смецце, раскіданыя паўз дарогі бутэлькі, папера, пакеты з поліэтылену і іншае.

Вядома ж, каб такіх прыкладаў не было, дарослыя павінны самі культурна абыходзіцца са смеццем і адходамі і з маленства прывучаць (зноў жа — праз уласны прыклад) да гэтай культуры дзяцей.

Чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць. Асабіста вы ўпэўнены, што, лузгаючы на вуліцы насенне сланечніку, лушпайкі ад яго не будзеце выкідваць на зямлю?

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна прарцы»

ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.